Фізічная хімія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: дапаўненне
→‎Гісторыя: дапаўненне
Радок 13:
Першым навуковым часопісам у галіне фізічнай хіміі быў нямецкі часопіс ''«Zeitschrift für Physikalische Chemie»'', заснаваны ў [[1887]] годзе [[Вільгельм Фрыдрых Оствальд|Вільгельмам Оствальдам]] і [[Якаб Хендрык вант Гоф|Якабам Хендрыкам вант Гофам]]. Разам з [[Свантэ Аўгуст Арэніус|Свантэ Аўгустам Арэніусам]]<ref>{{кніга|last = Laidler|first = Keith|аўтар = Keith J. Laidler
|назва = The World of Physical Chemistry|выдавецтва = Oxford University Press|год = 1993|месца = Oxford|старонкі = 48|isbn = 0-19-855919-4}}</ref> гэта былі вядучыя дзеячы ў галіне фізічнай хіміі ў канцы [[19 стагоддзе|19 стагоддзя]] і ў пачатку [[20 стагоддзе|20 стагоддзя]]. Усе трое атрымалі [[Нобелеўская прэмія па хіміі|Нобелеўскую прэмію ў галіне хіміі]] паміж [[1901]]—[[1909]] гг.
 
Развіццё фізічнай хіміі ў наступныя дзесяцігоддзі звязана з прымяненнем [[статыстычная механіка|статыстычнай механікі]] да хімічных сістэм і працамі па пытаннях [[калоідныя сістэмы|калоідных сістэмх]] і па хіміі паверхневых з'яў, дзе вялікі ўклад зрабіў [[Ірвінг Ленгмюр]]. Яшчэ адным важным крокам стала развіццё з [[1930-я|1930-х]] гадоў [[квантавая хімія|квантавай хіміі]] з [[квантавая механіка|квантавай механікі]]. Адным з вядучых дзеячаў у гэты час быў [[Лайнус Карл Полінг|Лайнус Полінг]]. Тэарэтычныя распрацоўкі ідуць рука аб руку з развіццём эксперыментальных метадаў, дзе выкарыстанне розных формаў спектраскапіі, такіх як ІЧ-спектраскапіі, мікрахвалевай спектраскапіі, [[Электронны парамагнітны рэзананс|ЭПР-спектраскапіі]] і [[ЯМР-спектраскапія|ЯМР-спектраскапіі]], верагодна, з'яўляецца найбольш важным у 20 стагоддзі.
 
На [[Беларусь|Беларусі]] даследаванні па фізічнай хіміі праводзяцца ў інстытутах [[НАН РБ|Нацыянальнай АН]]: фізіка-арганічнайй хіміі, агульнай і неарганічнай хіміі, [[Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі|фізікі]], фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў, таксама ў [[БДУ]], [[Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт|Беларускім нацыянальным тэхналагічным універсітэце]] і інш.{{sfn|БелЭн|2003|с=379}}