Мінская фабрыка-кухня: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Пабудаваная ў 1936 г. па вул. Свярдлова. Мае рысы канструктывізму. У пасляваенныя гады некал...'
 
KrBot (размовы | уклад)
др + {{няма катэгорый}}, + {{тупіковы артыкул}}
Радок 1:
Пабудаваная ў 1936 г. па вул. Свярдлова. Мае рысы канструктывізму. У пасляваенныя гады некалькі разоў рэканструяваная. Зменены знешні выгляд і ўнутраная планіроўка.
 
Мураваны двухпавярховы будынак з паўсклепам мае Г-падобны план са складаным аб’ёмам у кутняй частцы. Дойлідскае вырашэнне фасадаў заснаванае на ступеньчатым перападзе вышынь асобных частак і на кантрастным спалучзнні вялікіх аконных праёмаў з гладкімі атынкаванымі плоскасцямі сцен. Над выступаючым наперад паўцыркульным у плане барабанам уваходнай групы размешчаны высокі, меншага радыуса ліхтар лесвічнай клеткі. Над аб’ёмам рэстарану "Папараць-кветка" ўзвышаецца вузкі (на шырыню барабану лесвічнай клеткі) трэці паверх банкетнай залы, аконныя праёмы якой завершаныя шырокімі казыркамі на жалезабетонных кансолях. У канструкцыйна-планіровачную аснову збудавання пакладзеная трохпралётная сетка калон з нясучымі знешнімі сценамі. Перакрыцці першага паверху зробленыя з маналітнага жалезабетону. Інтэр’еры залаў рэстарану і дыетычнай сталовай выкананыя па праектах, распрацаваных у інстытуце "Белдзіпрагандаль" (1974 г., 1977 г., дойліды Л. Мельнік, Г. Сысоеў). Шырока выкарыстаныя дрэва, метал, дэкаратыўнае шкло і іншыя сучасныя аддзелачныя матэрыялы. Вестыбюль рэстарану ўпрыгожаны дэкаратыўным газонамі.
 
Будынак фабрыкі-кухні — помнік рэспубліканскага значэння.
 
== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: Беларус. энцыкл., 1993.— 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
 
{{няма катэгорый}}
{{тупіковы артыкул}}