Віт (біскуп новагародскі): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др - {{ізаляваны артыкул}}
Радок 6:
Паходзіў, відаць, з земляў, дзе быў пашыраны культ [[Святы Віт|святога Віта]] ([[Саксонія]], [[Вестфалія]], [[Чэхія]], [[Польшча]]). Вучань Святога [[Яцак Адрованж|Яцака Адрованжа]], заснавальніка Закону дамініканцаў у Польшчы. Магчыма, што да з'яўлення на беларускіх землях удзельнічаў у місіянерскай працы ў [[Прусія|Прусіі]] (ад [[1240]] ёй кіраваў даміканскі правінцыял [[Гайдэнрык]], пазней прызначаны першым [[Хелмінская дыяцэзія|Кульмскім біскупам]]).
 
У [[1251]] годзе біскуп Гайдэнрык атрымаў даручэнне ад Папа [[Інакенцій IV|Інакенція IV]] знайсці адпаведную асобу і пасвяціць у біскупы для караля [[Міндоўг]]а і яго дзяржавы. Не выключана, што Віт прыкладна ў гэты час ужо працаваў на беларускіх землях у складзе місіі ці на яе чале. У [[1253]] [[гнезненская архідыяцэзія|гнезненскі архібіскуп]] [[Пелка]] пасвяціў у вёсцы Казлоў каля [[Сахачава]] на [[Мазовія|Мазовіі]] Віта на біскупа [[Літва старажытнаяВКЛ|Літвы]] (''in Littoviam''). Як вынікае з некаторых гістарычных крыніц, гэта пасвячэнне адбылося на ініцыятыву і, магчыма, пры ўдзеле біскупа Гайдэнрыка, які меў на гэта адпаведныя паўнамоцтвы ад Папы. У крыніцах узгадваецца як «''episcopus Lubusensis (Lubecensis, Lubuzensis, Lubozanus)''» — біскуп Любчанскі (Любецкі), а таксама як «''episcopus Litovie (Lithoviensis, Littoviensis, Lithwaniensis, Lithomiriensis, Luthomiriensis)''» — біскуп Літвы (Літоўскі). Гэта дало падставу лакалізаваць першую рэзідэнцыю біскупа ў [[Любча|Любчы]] на [[Новагародак|Новагародчыне]], а змену тытулу на іншы звязаць з пераносам рэзідэнцыі біскупа ў іншы населены пункт або з узвышэннем статусу дыяцэзіі да дзяржаўнага ўзроўню. Паводле некаторых звестак, Віт не дагадзіў Міндоўгу і не паладзіў з мясцовым насельніцтвам, таму быў выгнаны з края і нават паранены. У [[1255]] папрасіў у Папы [[Аляксандр IV|Аляксандра IV]] вызвалення ад свае пасады. Зняты з яе паскім лістом ад [[1 сакавіка]] [[1255]] з захаваннем тытула (на яго месца быў прызначаны Хрысціян).
 
Выконваў абавязкі біскупа-суфрагана [[Вроцлаўская дыяцэзія|Вроцлаўскай]], пасля [[Познаньская дыяцэзія|Пазнаньскай дыяцэзіі]]. Апошнія гады жыцця правёў у [[Кракаў|Кракаве]], дзе быў спавядальнікам князя [[Баляслаў Сарамлівы|Баляслава Сарамлівага]]. Пахаваны ў кракаўскім дамініканскім касцёле побач із сваім настаўнікам святым Яцакам Адрованжам.