Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
Радок 22:
На працягу 14 ст. ВКЛ распаўсюдзіла свае ўладанні на поўдзень і ўсход. Значна аслабіў дзяржаву ўнутраны канфлікт вакол улады (1370—1390-я), калі на карысць [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэна]] была часова страчана [[Жамойць]].
 
У [[1377]] на княжацкі прастол узыходзіць сын Альгерда [[Ягайла]]. 3 гэтага часу пачынаецца складаны перыяд барацьбы за ўладу ў княстве паміж братам Альгерда [[Кейстут]]ам, яго сынам [[Вітаўт]]ам і Ягайлам. Але яна спынілася ў сувязі з узмацненнем агрэсіі Тэўтонскага ордэна. Такая ж небяспека пагражала і Польскаму каралеўству. Таму ў [[1385]] ў [[Крэўскі замак|Крэўскім замку]] быў заключаны саюз (унія), паводле якога Ягайла быў абвешчаны польскім каралём і атрымаў новае імя Уладзіслаў I. Пасля шлюбу з польскай каралевай Ядвігай ён павінен быў далучыць да Польшчы Вялікае Княства Літоўскае і ўвесці ў ім каталіцкую рэлігію ({{далей|*}} [[Крэўская унія, 1385|Крэўская унія]]). Гэта паслужыла пачаткам вострай унутрыдзяржаўнай барацьбы, якую ўзначаліў гродзенскі князь Вітаўт (брат Ягайлы). Ягайла і польскія магнаты вымушаны былі змяніць умовы Крэўскай уніі. [[5 жніўня]] [[1392]] было заключана [[Востраўскае пагадненне]], паводле якога за Вялікім княствам Літоўскім захоўвалася самастойнасць (незалежны ўрад, казна, войска), а вялікім князем быў абвешчаны [[Вітаўт]]. Пагадненне таксама забараняла палякам набываць ці атрымліваць у спадчыну землі ў Вялікім княстве Літоўскім. Вітаўт, абапіраючыся на сваіх намеснікаў, імкнуўся да поўнай незалежнасці дзяржавы. 3 гэтай мэтай ён збіраўся стаць каралём. Але ажыццявіць задумы перашкодзіла заўчасная смерць, магчыма, і забойства.
 
=== Пасля смерці Вітаўта ===
Радок 33:
Ва ўмовах, калі Ягайла збіраўся сам стацца вялікім князем, а польскія вярхі дамагаліся выканання палітычных дамоў, згодна з якімі ВКЛ мусіла быць інкарпаравана ў склад Польшчы, у ВКЛ пад кіраўніцтвам Свідрыгайлы аформілася феадальная партыя, якая супрацівілася волі польскай Кароны, выказала жаданне разарваць унію з Польшчай, і абрала вялікім князем Свідрыгайлу. Невядома, ці гэты намер разрыву уніі быў сапраўдным, ці толькі палітычным ходам, каб дамагчыся лепшых умоў. Фармальным повадам для непаслушэнства партыя выставіла тое, што Ягайла, стаўшыся польскім каралём, дзей, «занядбаў Літву». Падчас пахавання Вітаўта ў Троках Свідрыгайла фактычна ўзяў у палон Ягайлу і яго двор (восень 1430), і ёсць звесткі, што абмяркоўвалася забойства караля.
 
Паны, лаяльныя да Кароны, даведаўшыся пра палон караля і непаслушэнства Свідрыйгайлы, перанялі ўладу на Падоллі (восень 1430), займаючы замкі, дзе кіравалі ліцвінскія намеснікі. Але Ягайла і Свідрыгайла тады былі не гатовыя да паўнамаштабнага процістаяння, і [[7 лістапада]] [[1430]] у Троках Ягайла загадаў панам на Падоллі тымчасова вярнуць пад кіраванне ВКЛ галоўныя замкі — Камянец, Смотрыч, Скала і Чырвоны Горад. Ягайла і Свідрыгайла павінны былі сустрэцца для абмеркавання спрэчак [[15 жніўня]] [[1431]], а да таго часу не чыніць ніякіх узаемна варожых рухаў. Калі б не дайшло да згоды, замкі і наогул Падолле вярнуліся б да Кароны. Аднак, не чакаючы той сустрэчы, польскія паны патаемна змовіліся не аддаць Падолля ў ліцвінскія рукі, і заблакавалі выканне каралеўскага загаду, парушыўшы гэтым пагадненне Ягайлы і Свідрыгайлы.
 
Свідрыгайла, як даведаўся пра гэта, загадаў заняць Падолле сілай. Аблога Смотрыча была няўдалай, але войскі Свідрыгайлы ўвайшлі ў Чырвоную Русь, авалодалі прыгранічнымі польскімі замкамі (Збараж, Крамянец, Алеска), напалі на церамбовельскую і львоўскую землі. Сам Свідрыгайла, відаць, ізноў затрымаў Ягайлу ў Троках. У Польшчы ўзнялося абурэнне, і ўжо пад канец снежня на дапамогу палоненаму каралю сабраліся значныя сілы феадальнага апалчэння. На сітуацыю звярнуў увагу папскі двор, і папа [[Марцін V, Папа Рымскі|Марцін V]] загадаў Свідрыгайлу выпусціць Ягайлу, грозячы анафемай. Нарэшце, каля пачатку 1431, Свідрыгайла выпусціў караля і яго двор.
Радок 47:
{{зноскі}}
 
{{history-stub}}
{{пачатак артыкулу}}
 
[[Катэгорыя:Вялікае Княства Літоўскае| ]]