Замак: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др стыль
Радок 20:
{{сюды|Архітэктура}}
== Архітэктура ==
Замак — умацаванае жытло феадала — не меў у мінулым тыпалагічных прыкладаў, і быў вынікам афармлення феадальнага ладу. У аснове будовы замку ляжалі не тыя ці іншыя кампазіцыйныя прынцыпы, а схемы, вымушаныя стратэгічнымі патрабаваннямі часу і рэгіёну. Фактычным прататыпам сярэднявечнага замка лічацца [[бург]]і германцаў, у якіх схема забудаванага франкскага двара спалучана з вежай, абкружанай равамі і палісадамі. Такія вежы будавалі рымляне, а потым франкі (рэшткі захаваліся , напрыклад, у Ніжняй Саксоніі — Дрыбург, Пірмант і інш.)<ref name=uga50>Усеагульная гісторыя..., С.50.</ref>.

Эвалюцыя сярэднявечнай крапасной архітэктуры кепска паддаецца звычайнай перыядызацыі з падзелам на раманскую і гатычную. Крапасныя пабудовы сістэматычна перабудоўваліся ў адпаведнасці з наяўнымі патрэбамі, і элементы пэўнага стылю маглі з'яўляцца ў пабудове значна пазней за ўсталяванне стылю ў грамадзянскім і царкоўным будаўніцтве. Гэта значна ўскладняе як датаванне крапасных пабудоваў паводле марфалагічных прыкмет, так і аналіз геаграфічнай і храналагічнай паслядоўнасці развіцця будаўнічай думкі ў абарончым дойлідстве.<ref name=uga4re>Усеагульная гісторыя архітэктуры, С.101.</ref>
 
З гэтай прычыны, напрыклад, да [[раманская эпоха|раманскай эпохі]] абарончыя збудаванні адносяцца не паводле кампазіцыйных, а паводле тыпалагічных і канструкцыйных прыкмет, накінутых сукупнасцю сацыялагічных, стратэгічных і тэхнічных умоваў, што панавалі ў 11—12 ст. Гарадскія ўмацаванні і развітыя феадальныя замкі адносяцца, пераважна, да [[гатычная эпоха|гатычнай эпохі]] (з 13 ст.).