Балабан (інструмент): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Балабан '''Балабан''' ({{lang-az|Balaban}}, {{lang-lez|кфил}}, {{lang-fa|دودوک альбо بالا...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:08, 3 красавіка 2015

Балабан (азерб.: Balaban, лезг.: кфил, перс.: دودوک альбо بالابان; Narmeh-ney, турэцк.: Balaban альбо Mey, узб.: Balaban або часам баламан) - язычковы драўляны духавы музычны інструмент з двайной трасцінай. Уяўляе сабой трубку з 9-ю адтулінамі для грання. З'яўляецца народным інструментам ў азербайджанцаў, узбекаў і некаторых народаў Паўночнага Каўказа. У Азербайджане балабан таксама называюць дзюдзюк (азерб. Düdük). Блізкі па канструкцыі і гучанні з балабанам інструмент дудук (Арменія, у Грузіі - дудукі).

Балабан

Для атрымання храматычных гукаў звяртаюцца да частковага прыкрывання адтулін, падбіраючы неабходную сілу ўдзімання. Гук балабана мяккі, злёгку вібруе, выразнага тэмбру. Звычайна выкарыстоўваюць 2 балабаны - на адным граюць мелодыю, на другім - вытрыманы арганны пункт. Часам да другога далучаюцца ударныя інструменты (дэф або нагар). На балабане выконваюць мелодыі песень, танцы, п'есы. Балабан ўключаецца ў аркестры і ансамблі народных інструментаў.