Музей гісторыі беларускага кіно: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
Радок 29:
|Commons =
}}
'''Музей гісторыі беларускага кіно''' — [[музей]], прысвечаны гісторыі беларускага кінамастацтва. Заснаваны па ініцыятыве беларускіх кінематаграфістаў у [[Мінск]]у ў 1976 годзе (напярэдадні 50-годдзя выхаду на экран «першага нацыянальнага фільма» «[[Лясная быль]]») як ведамасны пры кінастудыі «[[Беларусьфільм]]» для збору, сістэматызацыі і захавання матэрыялаў пра нацыянальны кінематограф, папулярызацыі яго дасягненняў і кінакультуры наогул. З 1982 па 1988  гг. размяшчаўся ў Рэспубліканскім Доме кіно (касцёл святых Сымона і Алены) Саюза кінематаграфістаў БССР, з 1988 па 1998  гг. — зноў на кінастудыі, выконваючы ў асноўным архіўную функцыю.
 
== Першы паверх ==
Кіназала на 50 месцаў і відэазала на 10 месцаў, дзе ў сістэматызаваным парадку з верасня па чэрвень дэманструецца айчынная і замежная кінакласіка: музейная кіна(відэа)тэка налічвае ўжо больш за дзве тысячы помнікаў кінакультуры, значную частку якіх складаюць экранізацыі твораў беларускай і замежнай літаратуры.
 
== Другі паверх ==
Экспазіцыйная зала (140 м²), дзе размешчана пастаянная экспазіцыя «Беларускі кінематограф як нацыянальная каштоўнасць», якая змяшчае разнастайныя матэрыялы (каля 800 экспанатаў) пра творчасць кінарэжысёраў [[Юрый Тарыч|Юрыя Тарыча]] і [[Уладзімір Корш-Саблін|Уладзіміра Корш-Сабліна]] і лепшыя фільмы нацыянальнай, дзіцячай і ваеннай тэматыкі за 85-гадовую гісторыю існавання кінавытворчасці на тэрыторыі Беларусі (у тым ліку і тыя, што ў 2004  г. ўнесены ЮНЕСКА ў спіс рэпрэзентатыўных твораў сусветнай кінематаграфіі).
 
== Трэці паверх ==
Выставачная зала (100 м²), дзе ладзяцца персанальныя і калектыўныя мастацкія выстаўкі (жывапіс, графіка, мастацкая фатаграфія і г.д.) беларускіх кінематаграфістаў (мастакоў-пастаноўшчыкаў, мастакоў па касцюмах, кінааператараў) і іншых дзеячаў айчыннага мастацтва.
 
== Спасылкі ==
Радок 45:
 
[[Катэгорыя:Музеі Мінска]]
[[Катэгорыя:Кінематограф Беларусі]]