Міхаіл Львовіч Глінскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Сям'я: вікіфікацыя
дапаўненне
Радок 54:
| Rodovid =249655
}}
'''Міхаіл Глінскі''', мянушка '''«Мажны»'''<ref name="БС">{{кніга
'''Міхаіл Глінскі''', мянушка '''«Мажны»''' ({{ДН|||1470}} — {{ДС|24|9|1534}}) — [[Вялікае Княства Літоўскае|вялікалітоўскі]] і [[Рускае царства|маскоўскі]] дзяржаўны дзеяч. Намеснік [[Горад Уцяна|уценскі]] ([[1498]]), мерацкі ([[1501]]—[[1505]]) і бельскі ([[1505]]—[[1506]])<ref>[[Вячаслаў Леанідавіч Насевіч|Вячаслаў Насевіч]]. Глінскія // {{Крыніцы/ЭВКЛ|1к}} С. 536.</ref>, [[Маршалак надворны літоўскі|маршалак дворны літоўскі]] ([[1500]]—[[1506]]), кіраўнік [[Віленскі манетны двор|Віленскага манетнага двара]] (з [[1501]]).
|аўтар =
|частка = Глинские // Михаил Львович
|загаловак = Биографический справочник
|арыгінал =
|спасылка =
|адказны =
|выданне =
|месца = Мн.
|выдавецтва = «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки
|год = 1982
|том = 5
|старонкі = 151
|старонак = 737
|серыя =
|isbn =
|тыраж =
'''Міхаіл Глінскі''', мянушка '''«Мажны»'''}}</ref> ({{ДН|||1470}} — {{ДС|24|9|1534}}) — [[Вялікае Княства Літоўскае|вялікалітоўскі]] і [[Рускае царства|маскоўскі]] дзяржаўны дзеяч. Намеснік [[Горад Уцяна|уценскі]] ([[1498]]), мерацкі ([[1501]]—[[1505]]) і бельскі ([[1505]]—[[1506]])<ref>[[Вячаслаў Леанідавіч Насевіч|Вячаслаў Насевіч]]. Глінскія // {{Крыніцы/ЭВКЛ|1к}} С. 536.</ref>, [[Маршалак надворны літоўскі|маршалак дворны літоўскі]] ([[1500]]—[[1506]]), кіраўнік [[Віленскі манетны двор|Віленскага манетнага двара]] (з [[1501]])<ref name="БС"/>.
 
Валодаў зямельнымі абшарамі на [[Палессе|Палессі]], родавы маёнтак — [[Горад Тураў|Тураў]]. Ад [[Вялікія князі літоўскія|вялікага князя]] [[Аляксандр Ягелончык|Аляксандра]] атрымаў {{нп3|Горад Райгруд|Райгарад|ru|Райгруд}} і {{нп3|Горад Гонёндз|Гонёндз|ru|Гонёндз}} на [[Падляшша|Падляшшы]], [[Вёска Мажэйкава|Мажэйкава]] на [[Лідскі павет|Лідчыне]].
 
На чале літоўскага войска здабыў перамогу ў [[Клецкая бітва|Клецкай бітве]] ([[1506]])<ref name="БС"/>. У [[1508]] узняў [[Мяцеж Глінскіх|мяцеж]] супраць новага вялікага князя [[Жыгімонт I Стары|Жыгімонта Старога]].
 
== Біяграфія ==
Радок 71 ⟶ 88:
Вярнуўшыся ў Літву ў канцы [[1490-я|1490-х]], ён неўзабаве наблізіўся да [[Вялікія князі літоўскія|вялікага князя]] [[Аляксандр Ягелончык|Аляксандра]], які ўвесь час звяртаўся да яго за саветамі. У [[1499]] годзе Аляксандр зрабіў яго маршалкам свайго двара, а калі адправіўся ў [[Горад Кракаў|Кракаў]] на {{нп3|каранаванне||ru|Коронация}}, Глінскі суправаджаў яго ў якасці пасла ад Літвы.
 
Паступова зрабіўся першым дарадцам Аляксандра<ref name="БС"/>, фактычна быў кіраўніком дзяржавы. Спрыяў узвышэнню старэйшых братоў, а таксама стрыечнага брата з жаночай лініі, сына [[Феадора Барысаўна Глінская|Федкі Глінскай]], [[Андрэй Аляксандравіч Дрозд|Андрэя Дрожчыча]], які ў [[1504]] зрабіўся [[Старосты лідскія|намеснікам лідскім]]. У [[1506]] узначаліў войска [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], якое атрымала перамогу над татарамі ў [[Клецкая бітва|Клецкай бітве]] ([[1506]]).
 
Велічэзнае багацце дапамагала яму набываць сабе прыхільнікаў і сяброў, пераважна, зрэшты, з асяроддзя рускага [[баяры|баярства]]. Літоўская шляхта моцна баялася, што Глінскі, па смерці бяздзетнага Аляксандра, можа захапіць уладу ў свае рукі, перанесці сталіцу ў Русь і абаперціся на гэтую апошнюю. Калі кароль небяспечна захварэў, многія падазравалі, што, у сутычцы з доктарам Балінскім, Глінскі хацеў атруціць караля, і гэта падазрэнне яшчэ больш узмацнілася, калі князь вызваліў арыштаванага канцлерам Ласкім доктара і даў яму магчымасць бегчы ў Кракаў. Перамогі Глінскага ў сутычках з [[Крымскае ханства|Крымскім ханствам]], у тым ліку ў [[1506]] годзе ў [[Клецкая бітва|Клецкай бітве]], толькі ўзмацнялі зайздрасць і нянавісць да яго. Неўзабаве кароль сканаў. Адпраўленню яго цела для пахавання ў Кракаў усупрацівіліся паны, баючыся, што ў іх адсутнасць Глінскі лёгка можа авалодаць [[Горад Вільнюс|Вільняй]]. Між тым, у літоўскую сталіцу прыбыў каралевіч [[Жыгімонт I Стары|Жыгімонт]]. Ворагі Глінскага, асабліва [[Ян Юр'евіч Забярэзінскі|Ян Забярэзінскі]], дамагліся таго, што Глінскаму забаронены быў вольны ўваход у пакоі гаспадара. Глінскі патрабаваў суда з сваімі супернікамі, але кароль паводзіў сябе ў гэтай справе млява і нерашуча; Глінскі звяртаўся да пасрэдніцтва венгерскага караля {{нп3|Уласла II|Уладзіслава II|ru|Уласло II}} ([[1507]]), але дарэмна.
Радок 77 ⟶ 94:
=== Мяцеж ===
{{main|Мяцеж Глінскіх}}
М. Глінскі імкнуўся стварыць з часткі зямель княства (поўдзень Беларусі, часткі Украіны, Расіі) незалежную дзяржаву<ref name="БС"/>. Гэтыя памкненні перакрэсліў новы уладар ВКЛ — [[Жыгімонт I Стары]], які да таго пазбавіў М. Глінскага ўсіх урадаўпасад<ref name="БС"/>.
 
Тады Глінскі, разам з братамі [[Іван Львовіч Глінскі|Іванам]] і [[Васіль Львовіч Глінскі|Васілём]], з'ехаў у свой [[Горад Тураў|Тураў]], склікаў да сябе слуг і сяброў і прызначыў каралю тэрмін, да якога яму павінен быць дадзены суд. Вялікі князь маскоўскі [[Васіль III|Васіль]] скарыстаўся выпадкам і прапанаваў усім Глінскім абарону, ласку і жалаванне. Спроба Жыгімонта вярнуць Глінскага ў Літву не адбылася, і Глінскі заключыў фармальны дагавор з Масквой<ref name="ПСРЛТ13П1">ПСРЛ [http://dlib.rsl.ru/viewer/01004161978 Т.13, 1 половина]</ref>{{rp|8}}.
Радок 88 ⟶ 105:
Калі паміж Масквой і Літвой ізноў успыхнула [[Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім, 1512—1522|вайна]] ([[1512]]), Глінскі паслаў свайго падданага, немца [[Шлейніц]]а, у [[Сілезія|Сілезію]], Чэхію і Германію наймаць конных ваяроў і {{нп3|Ландскнехт|кнехтаў|ru|Ландскнехт}}, якія перабіраліся ў Маскву праз Лівонію. Войскам кіраваў вялікі князь Васіль; Глінскі быў адным з ваяводаў {{нп3|Вялікі полк|вялікага палка|ru|Большой полк}}. [[1 жніўня]] [[1514]] года. [[Горад Смаленск|Смаленск]] быў [[Аблога Смаленска, 1514|узяты]] рускімі войскамі.
 
Міхаіл Глінскі спадзяваўся атрымаць гэты горад ад вялікага князя; але Васіль, па словах [[Сігізмунд Герберштэйн|Герберштэйна]], смяяўся над яго залішнім славалюбствам, пасля чаго Глінскі звярнуўся да Жыгімонта, які запэўніў яго ў сваёй літасці. Па папярэдняй дамове, літоўскае войска пайшло да Дняпра; калі яно было ўжо недалёка ад Оршы, Глінскі ўначы бег да яго; але адзін з яго слуг апавясціў аб тым рускага ваяводу, князя {{нп3|Міхаіл Іванавіч Булгакаў-Голіца|Міхаіла Булгакава-Голіцу|ru|Булгаков-Голица, Михаил Иванович}}, які захапіў Глінскага і адправіў да вялікага князя. Глінскі не адпіраўся ў здрадзе: у яго знайшлі Жыгімонтавы лісты. Рыхтуючыся да смерці, Глінскі адважна казаў аб сваіх паслугах і аб няўдзячнасці Васіля. Яго закавалі ў ланцугі і адправілі ў Маскву<ref name="БС"/>.
 
=== Турма ===
У [[1517]] годзе разам з літоўскімі пасламі ў Маскве быў [[Сігізмунд Герберштэйн|Герберштэйн]] — пасол імператара Святой Рымскай імперыі [[Максіміліян I Габсбург|Максіміліяна I]]. Калі літоўскія паслы пасля аўдыенцыі выйшлі ад вялікага князя, Герберштэйн застаўся і сам-насам уручыў Васілю грамату Максіміліяна аб Глінскім: імператар пісаў, што Глінскі мог быць вінаваты, але што ён ужо даволі пакараны за тое няволяй, — што ён мае знакамітыя годнасці, выхаваны пры венскім двары, служыў дакладна яму і курфюрсту саксонскаму, — што Васіль зробіць вялікае задавальненне Максіміліяну, калі адпусціць Глінскага ў Іспанію. Васіль адказваў, што Глінскі склаў бы галаву на пласе, калі б не выявіў жадання вярнуцца ў праваслаўную веру.
 
Глінскі доўгі час заставаўся ў зняволенні. У [[1526]]<ref name="БС"/> годзе вялікі князь Васіль ажаніўся на пляменніцы Міхаіла, [[Алена Васільеўна Глінская|Алене Васільеўне]]. Маладая жонка вялікага князя праз год выклапатала дзядзьку свабоду за паручыцельствам многіх баяраў, якія абавязаліся ў выпадку ўцёкаў Міхала заплаціць у казну 5 тысяч рублёў.
 
=== Дзейнасць пасля вызвалення ===
У 1530 годзе Міхаіл Глінскі з'яўляецца ваяводам у конніцы пад [[Горад Казань|Казанню]]<ref name="БС"/>; у [[1533]] годзе ён быў каля [[Горад Валакаламск|Валакаламска]] пры Васілі, якi захварэў у час палявання. У сваіх перадсмяротных распараджэннях вялікі князь, звяртаючыся да баяр, прасіў іх, між іншым, не крыўдзіць князя Міхаіла, як сваяка яго жонкі, прымаць яго за свайго, не за прышэльца, а прызначаючы Глінскага ў дарадцы да Алены, прасіў яго, каб за вялікую княгіню і сыноў яго ён «кровь свою пролиял и тело своё на раздробление дал».
 
Пасля смерці Васіля справы вырашаліся {{нп3|Абраная рада|апякунскім саветам|ru|Избранная рада}} пры малалетнім князю [[Іван IV Грозны|Іване]], у склад рады ўвайшлі браты гасудара і 20 баяраў, у тым ліку і Глінскі. Многія думалі, што думай і кіраўніцтвам будуць валодаць двое: Міхаіл Глінскі і [[канюшы]] баярын {{нп3|Іван Фёдаравіч Аўчына Целяпнёў-Абаленскі||ru|Иван Фёдорович Овчина Телепнев-Оболенский}}, улюбёнец Алены. Здарылася інакш: Глінскі адважна казаў пляменніцы аб непрыстойнасці яе адносін да Абаленскага. З прычыны гэтага яго абвінавацілі ў задумах авалодаць дзяржавай: ён быў заключаны ў вязніцу ([[1534]]), дзе і памёр<ref name="БС"/>.
 
Быў пахаваны ў Траецкай лаўры Аляксандраўскай Слабады<ref>''W.Pociecha.'' Gliński Michał (zm. 1534)… S. 68-69</ref>.