Налібоцкая пушча: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 29:
 
==== Кіраванне пушчай ====
Абшары цяперашняй Налібоцкай пушчы ўваходзілі ў склад вялікаевялікага лавецтва, якое аб'ядноўвала ўсе радзівілаўскія лясы, што ляжалі ў межах Новагродскага і Менскага ваяводстваў, а таксама Ашмянскага і Лідскага паветаў Віленскага ваяводства. Гэтае вялікае лавецтва не мела дакладнай назвы і лоўчы гэтых пушчаў перыядычна тытулаваўся то як «''лоўчы пушчаў Занёманскіх і Наднёманскіх''»<ref name="ReferenceB">[Крывашэеў] НГАБ Ф. 694. В. 3. С. 1212. Арк. 76 адв.</ref>, то як «''лоўчы пушчаў Наднёманскіх'' (сёння в.вёска Наднёман Уздзенскага раёна)'', Налібоцкіх, Дакудаўскіх'' (сёння в.[[вёска Дакудава, ЛідскагаЛідскі раёнараён]])'', Койданаўскіх'' (сёння раённы цэнтр Дзяржынск) ''і іных''»<ref>[Крывашэеў] НГАБ Ф. 694. В. 3. С. 1215. Арк. 22.</ref>, а часам і проста «''лоўчы пушчаў ляжачых у ваяводствах Мінскім і Наваградскім, у паветах Ашмянскім, і Лідскім''»<ref name="ReferenceC">[Крывашэеў] НГАБ Ф. 694. В. 3. С. 1212. Арк. 2.</ref>. '''Занёманскі і Наднёманскі лоўчы''' меў сваю рэзідэнцыю ў Налібоках<ref name="ReferenceC"/>, што рабіла гэтае мястэчка цэнтрам самай значнай лясной адзінкі радзівілаўскіх зямель. Лоўчы падпарадкоўваўся генеральнаму лоўчаму, які знаходзіўся ў Нясвіжы і кіраваў усімі радзівілаўскімі лавецтвамі. Занёманскае і Наднёманскае лавецтва ў сваю чаргу падзялялася на цэлы шэраг падлавецтваў: Мірскае, Нясвіжскае, Ліпічанска-Беліцкае (сёння в.вёска Ліпічанка Шчучынскага раёна, в.[[вёска Беліца]] Лідскага раёна), Ляхаўска-Ленінска-Чучэвіцкае, Койданаўскае, Дакудаўскае, Дзяляціцкае (сёння в. Дзяляцічы Навагрудскага раёна), Налібоцкае, Дзераўноўскае (сёння в. Дзераўное Стаўбцоўскага раёна), Хотаўскае (сёння в. Хотава Стаўбцоўскага раёна), Аталезкае (сёння в. Аталезь Стаўбцоўскага раёна) і інш. На чале кожнага падлавецтва стаяў асобны падлоўчы. Налібоцкі падлоўчы, ў адпаведнасці з больш нізкім статусам, быў паселены ва ўрочышчы Бродным (сёння лакалізаваць не магчыма); дзераўноўскі — у Наднёманскай Слабадзе (цяпер в. Сіняўская Слабада); хотаўскі жыў у Ляўкоўшчыне (сёння в. Стаўбцоўскага раёна)<ref>[Крывашэеў] НГАБ Ф. 694. В. 3. С. 1212. Арк. 9-10.</ref>. Падлавецтвы ў сваю чаргу падзяляліся на стражы, дзе неслі варту стральцы.
 
Асноўная функцыя лоўчага заключалася ў кіраванні падлоўчымі, стральцамі і ляснікамі, вызначэнні месцаў нясення іх службаў.<ref>[Крывашэеў] НГАБ Ф. 694. В. 3. С. 1212. Арк. 2-4; 76 адв.-78.</ref> У абавязкі лоўчага ўваходзіла сачыць за лесам і не дазваляць няслушных пасечак у гаях, пільнаваць і абараняць панскія ловы, дбаць аб захаванасці і памнажэнні рухомай і нерухомай маёмасці гаспадароў пушчы, кантраляваць распрацоўку таварнага дрэва і яго продаж, збіраць асобныя падаткі ў межах лавецтва і інш. У Налібокі штотыдзень ад бліжэйшых і штомесяц ад дальніх падлоўчых паступалі адмысловыя рапарты аб справах і здарэннях у пушчах. Нягледзячы на гэта, лоўчы быў павінен на свае вочы агледзець кожную пушчу — штомесяц здзяйсняць аб'езд бліжэйшых і кожныя тры месяцы аддаленых падлавецтваў. Пад час такіх рэвізій правяралася выкананне падлоўчымі, стральцамі, баброўнічымі і бортнікамі сваіх службовых абавязкаў.<ref>[Крывашэеў] НГАБ Ф. 694. В. 3. С. 1212. Арк. 2-4.</ref>