Беларускі нацыянальны касцюм: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Kocia1992 (размовы | уклад)
→‎Галаўныя ўборы: выпраўленне неадназначнасцей
Радок 74:
 
[[File:Stanisłaŭ Antoni Ščuka. Станіслаў Антоні Шчука (XVIII).jpg|thumb|[[Станіслаў Антоні Шчука]] у чырвоным [[кунтуш]]ы.]]
Хатнім і вулічным плечавым адзеннем мяшчан і шляхты, якое апраналася паверх кашулі, быў [[Жупан, адзенне|жупан]] – даўгаполая вопратка з сукна ці шаўковых тканін, пашыраная ўніз ад лініі таліі. Ад каўняра да таліі ён зашпільваўся на [[гузік]]і. Зімовыя цёплыя жупаны рабілі на падкладцы з ваўняных тканін, часам падбівалі [[вата]]й. Жупаны падпяразваліся скуранымі, суконнымі, шаўковымі паясамі. Спінку ў іх рабілі прыталенай, полы суцэльнымі. З бакоў устаўлялі кліны. Ззаду па таліі жупаны моцна збіралі ці закладвалі ў складкі. З сярэдзіны [[XVII ст.]] жупан сталі насіць разам з [[кунтуш]]ом. У сувязі з гэтым пояс з жупана перайшоў на кунтуш. Змяніўся таксама і крой жупана. Яго сталі прызборваць ззаду. Пышныя шырокія рукавы жупаноў часта заканчваліся ля запясця шчыльнымі фігурнымі [[манжэта]]мі даўжынёй амаль да пальцаў. Звычайна жупан шылі аднаго колеру, а кунтуш — іншым. Кунтушы поруч са шляхтай насілі і мяшчане, але для іх гэта быў толькі святочны ўбор.
 
[[File:Aleksander Benedykt Sobieski.jpg|thumb|left|Аляксандр Бенядыкт Сабескі ў [[Жупан, адзенне|жупан]]е.]]
Радок 96:
З [[XIII ст.]] увайшоў у моду [[атхабень]] з доўгімі рукавамі і зашпількай на фібулу ці завязкай. Атхабень быў шырокай вопраткай, падобнай на аднарадку, толькі з адкідным каўняром, які дасягаў паловы спіны. Доўгія рукавы закідваліся за плечы, а пад імі былі прарэзкі для рук. Святочныя атхабені шыліся з [[аксаміт]]у, [[парча|парчы]], лепшых гатункаў [[шоўк]]у; штодзённыя – з сукна, воўны.
 
У канцы [[XIV ст.]] – пачатку [[XV ст.]] князь і знаць на беларускіх землях насілі вопратку па апошняй еўрапейскай модзе. Адрозненні ў касцюме былі толькі ў якасці матэрыялу, упрыгожванняў. З верхняй вопраткі князя і яго прыдворных вядомыя ''[[кабат]]'', ''[[плашч]]'', ''плашч-[[мантыя]]'', ''[[футра]]'', пакрытае дарагой тканінай з вялікім футравым каўняром, апухай па падоле, зашпіленае на шматлікія гузікі. На грудзях адзення знатных асоб часта вышываўся [[Геральдыка|геральдычны]] знак – гэта атрыбут, які прысутнічае ў адзенні знаці ў [[XVI ст.|XVI]]—[[XVIII ст.|XVIII]] стст. Зімовым адзеннем мужчын розных саслоўяў былі ''[[кажух]]'', ''[[шуба]]'', ''[[футра]]'', ''[[чуга]]'', ''[[ваўчура]]'', ''[[тулуп]]''. Кажух быў зімовым адзеннем майстроў, дворнікаў, чаляднікаў, пляцовай варты. Шубы былі верхняй зімовай вопраткай прывілеяванага саслоўя. Спод рабіўся з футра [[Вавёрка|вавёрак]], [[Рысь|рысей]], [[Куніца|куніц]], [[Лісіца|лісіц]], [[выдра]]ў, [[Собаль|собаляў]], [[Бабёр|баброў]], [[Гарнастай|гарнастаяў]]. Крыліся шубы зверху [[атласАтлас, тканіна|атласам]]ам, [[аксаміт]]ам, [[камка]]й, [[Тафта|тафтой]], [[сукно]]м. У адрозненні ад прыталеных жаночых, мужчынскія шубы былі доўгімі, прамога крою. Шубы [[магнат]]аў упрыгожваліся карункамі, залатымі і срэбранымі гузікамі, зрэдку шнурамі з кісцямі. Такія шубы былі парадным, святочным адзеннем. Ваўчура – зімовая вопратка шляхты, якая шылася з [[Воўк|воўчых]] ці [[Мядзведзь|мядзвежых]] шкур. Яна накідвалася на кунтуш, была крыта пунсовым атласам і завязвалася пад шыяй тоўстымі, срэбнымі ці залатымі шнурамі<ref>''[[Адам Іосіфавіч Мальдзіс|Мальдзіс А. І.]]'' Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры. С. 226.</ref>. [[Кірэя]] – плашчападобнае адзенне прамога крою з тоўстага сукна [[кір]]а, ад якога яна і атрымала сваю назву<ref>''Молчанова Л. А.'' Очерки материальной культуры белорусов XVI – XVIII в.в. С. 79.{{ref-ru}}</ref>. Зімовыя кірэі часта падшываліся мядзведзямі<ref>''[[Адам Іосіфавіч Мальдзіс|Мальдзіс А. І.]]'' Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры. С. 227.</ref>. Верхняй вопраткай гараджан і шляхты ў межсізонні і зімой была [[капота]]. Яна была двубортнай з адкладным каўняром і абшлагамі па рукавах, ззаду і з бакоў – з вялікімі складкамі ці зборкамі, зашпільвалася на шаўковыя ці плеценыя гузікі. Зімовыя капоты падбіваліся футрам і падпяразваліся літым поясам.
 
Сялянская вопратка шылася з тоўстага і грубага даматканага сукна і захоўвала свае асноўныя рысы: была зручнай для працы і жыцця, шылася з танных тканін і футра. Верхняя вопратка шылася з сярмяжнага сукна хатняй вытворчасці і была як натуральных колераў (белага, шэрага, чорнага), так і фарбаваная ў карычневы, руды, жоўты з дапамогай карэнняў, кары, траў.
Радок 107:
Існавалі правілы, што шапку трэба было здымаць у [[храм]]е і перад больш знатнымі людзьмі, [[духавенства|духоўнымі асобамі]], а таксама ўваходзячы ў хату. Нельга было ў шапцы ўваходзіць у залу [[суд]]а. Тых, хто збіваў шапку з галавы іншага чалавека, чакала асуджэнне з боку прысутных.
 
Лясы былі шчодра забяспечаны шматлікімі дзікімі звярамі – [[воўк|ваўкамі]], [[мядзведзь|мядзведзямі]], [[куніца]]мі, [[вавёрка]]мі, [[лісіца]]мі, [[бабёр|бабрамі]], [[выдра]]мі. Менавіта скуры гэтых звяроў ішлі на пашыў верхняга адзення і галаўных убораў. І калі заможныя людзі выкарыстоўвалі дарагое футра звяроў – [[собаль|собаля]], [[выдра|выдры]], бабра, [[рысь|рысі]], [[гарнастай|гарнастая]], то сяляне – [[авечка|авечкі]], лісы, [[заяц|зайца]], [[трусТрусы, жывёлы|труса]]а.
 
На Беларусі бытавалі розныя па пакроі футравыя шапкі, якія шыліся са скуры, лямцу, воўны, сукна, футра. Іх ўпрыгожвалі [[бронза]]вымі спіральнымі пранізкамі, бляшачкамі ці фібуламі.
Радок 123:
У пачатку [[XIX ст.]] [[шляхта]] насіла [[канфедэратка|канфедэратку]]. У моду ўвайшлі капелюшы [[цыліндр]]ычнай формы. Цыліндры былі з шырокімі закручанымі ці вузкімі плоскімі палямі. Фасоны іх часта змяняліся.
 
Традыцыйным зімовым мужчынскім галаўным уборам селяніна была [[шапка-вушанка]] («''[[вушанка]]''», «''[[зімка]]''», «''[[аблавуха]]''», «''[[аблавушка]]''»). Яе шылі з [[аўчына|аўчыны]] ці футра лісіцы, зайца, вавёркі, ваўка. Да паўсферычнай асновы прышывалі 4 крылы («''вухі''»). Пярэднія і заднія крылы паднімалі і завязвалі зверху на макушцы, а бакавыя – пад падбародкам. Аблавуха была вельмі цёплай і цяжкай. Было высветлена, што шапка важыць больш чатырох [[фунтФунт, адзінка вымярэння|фунтаў]]аў<ref>''Шейн П. В.'' Материалы для изучения быта и языка. С. 43.{{ref-ru}}</ref>. Зверху яе пакрывалі сукном хатняй вытворчасці. А некаторыя сяляне для большай цеплыні падбівалі яе [[пакля]]й ці [[лямец|лямцам]]<ref>''Шейн П. В.'' Материалы для изучения быта и языка. С. 43.{{ref-ru}}</ref>. Тады шапка нагадвала старажытную [[трохвуголка|трохвуголку]] з адрэзаным ці загнутым пярэднім вуглом. На вушы і шыю спускаліся адвароты, якія задзіралі ўверх, і звязвалі шнуркамі, калі не трэба<ref>''Шейн П. В.'' Материалы для изучения быта и языка. С. 43.{{ref-ru}}</ref>.
У канцы [[XIX ст.]] сустракалася шапка пад назвай «''[[капуза]]''». Яна была вельмі высокай<ref>''Шейн П. В.'' Материалы для изучения быта и языка. С. 367.{{ref-ru}}</ref>, значных памераў. Шылі яе са скуры маладога ягняці, «''[[Вушы, галаўны ўбор|вушы]]''» ў сцюжу завязвалі пад падбародкам, а ў больш цёплае надвор`е - паднімалі і завязвалі зверху. Называлі яе сяляне шапкай у «''паўтара барана''»<ref>Беларускае народнае адзенне. С. 55.</ref>.
 
[[Файл:Картуз.jpg|thumb|[[Картуз]].]]
Радок 165:
Лапці касога пляцення — «''пахлапні''» — плялі з глыбокімі круглымі насамі, высокімі запяткамі і бакамі. На іх выраб ішлі вузкія (не шырэй 1 см) паскі лыка, з якога папярэдне знялі кару. Пры пляценні пахлапняў паскі лыкаў шчыльна падганяліся адна да другой, таму на пахлапні патрабавалася амаль у тры разы больш лыкаў, чым на лапці прамога пляцення. Плялі іх на драўлянай калодцы, зробленай па памеру нагі. Той жа спіцай, што выкарыстоўвалася пры падплятанні лапцей прамога пляцення, падэшву пахлапняў падпляталі вітушкамі пянькі ці тонкімі вяровачкамі. Паколькі выраб пахлапняў патрабаваў спецыяльных ведаў і навыкаў, іх выраблялі звычайна сяляне-рамеснікі і збывалі на [[кірмаш]]ах. Каштавалі яны даражэй за звычайныя лапці ў 5–10 разоў, таму сяляне набывалі іх толькі для святаў і ўрачыстых выпадкаў ([[хрысціны]], наведванне царквы, госці, выезд на кірмаш) і часта насілі па некалькі гадоў<ref>''Никифоровский Н. Я.'' Очерки простонародного житья-бытья… С. 123.{{ref-ru}}</ref>.
 
Лапці апраналі на анучы. Летам на анучы звычайна выкарыстоўвалася старое белае палатно. На зімовыя анучы («''суконкі''») ішлі часцей за ўсё кавалкі са старога [[андарак]]а. Часта паверх суконак ногі абгортвалі белымі палатнянымі анучамі. У вялікія маразы закручаную суконкай ступню нагі яшчэ абкладвалі [[сенаСена, корм|сенам]]м або мяккай саломай, а затым зверху абгортвалі палатнянай анучай.
 
Да нагі лапці мацавалі пры дапамозе пяньковых, лыкавых або раменных абор, якія працягвалі праз усе «''вушкі''» лапця. Затым іх перакрыжоўвалі на пяце і працягвалі праз сярэднія «''вушкі''» з бакоў лапця, што ўтварала па абодвух баках пяты петлі. Абкручаную анучай ступню нагі зацягвалі гэтымі петлямі накрыж у пад'ёме. Пасля гэтага [[голень]] нагі спіральна абгортвалася анучай і замацоўвалася пяньковымі, лыкавымі, ваўнянымі ці раменнымі аборамі.
Радок 332:
* Раслінны, які стылізуе [[лісце]], [[кветкі]], [[плады]], [[дрэвы]];
* Анімалістычны, які стылізуе фігуры ці часткі фігур рэальных ці фантастычных жывёл ([[леў]], [[алень]], [[конь]], [[птушка]], [[пеўнік]], [[рыба]], [[пчала]], [[матылёк]]);
* Прыродны, які стылізуе з`явы прыроды ([[маланкі]], [[полымя]], [[сонца]], [[Месяц, спадарожнік Зямлі|месяц]], [[зоркі]]);
* Сімвалічны (напрыклад, трохвугольнік сімвалізуе [[горы]]; круг, спіраль – [[сонца]] ці [[Месяц, спадарожнік Зямлі|месяц]]);
* Культавы, які стылізуе [[Хрысціянства|хрысціянскія]], [[Язычніцтва|язычніцкія]] або [[Варажба|варажбітныя]] знакі, сімвалы веры ([[крыж]]ы, [[абярэг]]і, [[Святое Дрэва]], [[Дзяды]], [[грамнічная свечка]], [[Радаўніца]], [[дамавік]]);
* Геральдычны ([[герб]]ы і іх элементы, найбольш каштоўнымі якасцямі якіх з'яўляюцца прастата і лаканізм).
Радок 387:
Для дзяўчыны завіванне [[намітка|наміткі]] – галаўнога ўбору замужняй жанчыны – сімвалізавала яе растанне з дзявоцтвам і ўступленне ў новы перыяд жыцця. Завітая ў белую намітку, якую ўпрыгожвалі жывымі кветкамі, нявеста паўставала перад гасцямі ў сваім новым вобразе і якасці. Абрад завівання маладой, які выконвалі старэйшыя і абавязкова шчаслівыя ў шлюбе жанчыны, суправаджаўся пажаданнямі нявесце шчасця і добрай долі ў шлюбе, дзяцей<ref>Вяселле. Кн. 6. №1062.</ref><ref>Вяселле. Кн. 6. №1073</ref>. З гэтага моманту жанчына ўсё сваё жыццё насіла завіты галаўны ўбор. Без яго жанчына не выходзіла за парог сваёй хаты.
 
Падарункі жаніху абавязкова ўключалі вясельную кашулю, а таксама святочныя кашулі, колькасць якіх магла даходзіць да адзінаццаці, [[шыйная хустка|шыйную хустку]], [[шырынка|шырынку]], [[Капшук, кісет|капшук]]. Вянчальную сарочку жаніху вышывала па звычаі сама маладая. Яна вырабляла і ўпрыгожвала яе з любоўю і марай аб шчасці ў будучым сямейным жыцці<ref>Вяселле. Кн. 1. №320</ref>.
 
«''Маладзецкая''» сарочка, прызначаная для жаніха, была прадметам, з якім здзяйсняліся таксама спецыяльныя магічныя дзеянні, якія забяспечвалі дзяўчыне шчасце ў сямейным жыцці. Напрыклад, напярэдадні вяселля пасля лазні маладая выціралася сарочкай, якая прызначалася для жаніха, што павінна было забяспечыць ёй яго любоў і шчасце ў сямейным жыцці.