Налібоцкая пушча: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 23:
Значную, але дагэтуль належным чынам не асэнсаваную ролю адыграла Налібоцкая пушча ў ваеннай і палітычнай гісторыі Літвы і Беларусі. Па ўсходнім краі пушчы ў 10-11 ст. праходзіла мяжа Літвы і [[Русь|Русі]]; памежныя крэпасці як [[Менск]] і [[Заслаўе]], фактычна ўзніклі на краю гэтага вялікага лесу, заселенага літоўцамі-паганцамі. Вялікі лясны масіў быў цяжкай перашкодай для агрэсараў, галіцка-валынскіх войскаў і татараў у сярэдзіне 13 ст., што пакінула шмат слядоў у вусным фальклоры (бітвы пад Койданавым, Магільнам і г.д.). Колішняя мяжа Літвы і Русі ў далейшым вызначала падзел [[ВКЛ]] на культурна-прававыя рэгіёны. У скажоным выглядзе ўсведамленне важнасці пушчы прысутнічае ў [[М. Ермаловіч]]а, які памылкова менавіта тут лакалізаваў гістарычную Літву (аднак пушча сапраўды была важнай часткай Літвы). Тапаніміка і антрапаніміка краю носяць выразна балцкі характар<ref>Напрыклад, назва [[Івянец]] паходзіць ад літ. ''gyventі'' — «жыць», а [[Пяршай|Пяршаі]] — ад ''pіršlys'' — «сват». Літоўскамоўныя паселішчы трапляліся ў Пушчы яшчэ на пач. 19 ст., аднак ужо ў сяр. 19 ст. увесь край быў ужо суцэльна беларускамоўным. Старэйшае пакаленне дагэтуль размаўляе на досыць чыстай беларускай мове, блізкай да літаратурнага стандарту, невыпадкова пачатак новабеларускай літаратурнай традыцыі звязаны з дзейнасцю [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча]], які правёў большую частку жыцця (1840—1884) ў в. Люцынка.</ref>. Захаванне вялікага суцэльнага ляснога масіву побач з густанаселенымі раёнамі тлумачыцца надзвычай неўрадлівымі глебамі, якія на працягу стагоддзяў рабілі эканамічна невыгодным земляробства ў гэтым рэгіёне: спробы раскарчоўваць лясы пад ворыва, у адрозненне, напрыклад, ад левабярэжжа Нёмана ([[Новагародскае ваяводства|Новагародскага ваяводства]]), відавочна не акупляліся.
 
[[Файл:Mikałaj Radzivił Sirotka. Мікалай Радзівіл Сіротка (1590).jpg|thumb|Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка, 1590-я гг.]]
Таксама кансалідацыі абшару Налібоцкай пушчы спрыяла канцэнтрацыя гэтых земляў ва ўладаннях роду Радзівілаў. Яшчэ ў 1555 годзе [[Мікалай Радзівіл Чорны]] выкупіў у шляхціцаў Шэметаў і Завішаў мястэчка Налібокі з землямі і лясамі. У 1586, пад час падзелу радзівілаўскіх уладанняў паміж трыма галінамі роду і ўтварэння Нясвіжскай, Клецкай і Алыцкай ардынацый, Налібокі трапілі ў склад Алыцкай ардынацыі, уладальнікам якой быў Станіслаў Радзівіл.<ref>[Крывашэеў] Jankowski Cz. Powiat Oszmiański. Materjały do dziejów ziemi i ludzi. Część pierwsza. Petersburg, 1896. S. 107.</ref> Але Налібокі былі толькі адной з складовых частак велізарнай пушчы, значная частка якой да кан. 16 ст. знаходзілася ў руках іншых уладальнікаў. Нясвіжскі ардынант [[Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка|Мікалай Крыштаф Сіротка]], на працягу 1594—1595 набыў мястэчкі Дзераўное і Хотава, часткова купленыя ў Мікалая Русецкага, часткова атрыманыя ў пасаг ад жонкі.<ref>[Крывашэеў] Jankowski Cz. Powiat Oszmiański… S. 108.</ref> У выніку чаго асноўная частка Налібоцкай пушчы апынулася ў складзе радзівілаўскіх латыфундый, але была падзелена паміж рознымі землеўласнікамі, найперш Нясвіжскай і Алыцкай ардынацыямі. У 1599, калі памірае не пакінуўшы нашчадкаў, Станіслаў Радзівіл, першы алыцкі ардынат, Налібокі з землямі і лясамі пераходзяць да складу Нясвіжскай ардынацыі, што фактычна аб'яднала цяперашнюю Налібоцкую пушчу ў руках аднаго ўладальніка. Але нясвіжскія ардынаты не разглядалі гэтыя валоданні як адно цэлае, таму дзяленне на ўласна Налібоцкую, Дзераўноўскую і Хотаўскую пушчы, пазней пушчы-падлавецтвы, заховаўся і надалей.