Гальштацкая культура: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Радок 38:
== Культура ==
[[Выява:Keltischer Dolch und Scheide aus Hochdorf 36.jpg|thumb|left|100px|Кінжал гальштацкага тыпу]]
Для кожнага з гэтых лакальных тыпаў Гальштацкай культуры характэрны асаблівыя формы пахавальнага абраду. Пераход ад [[бронзавы век|бронзы]] да [[жалезны век|жалеза]] адбываўся паступова, прычым на пачатковым этапе гальштацкай культуры (900—700 да н.э.) мела месца суіснаванне бронзавых і жалезных інструментаў пры ўсё большай перавазе апошніх. У гаспадарцы ўсё большае значэнне набывала земляробства. Распаўсюджвалася [[плужнае земляробства]]. У грамадскіх адносінах адбывалася разлажэнне роду і пераход да адносін класавага грамадства. Жыллё гальштацкай культуры — драўляныя [[слупавыя дамы]], а таксама [[Зямлянка|паўзямлянкі]] і [[палевыя хатыдамы]]. Найбольш распаўсюджаны тып паселішча — слаба ўмацаванае сяло з правільнай планіроўкай вуліц. Добра даследаваны саляныя шахты, медныя рудні, жалезаплавільныя майстэрні і кузні.
 
Характэрныя прадметы: бронзавыя і жалезныя [[меч|мяч]]ы з дзяржальняй у выглядзе звана ці ў выглядзе дугі, павернутай угару (т.зв. антэна), кінжалы, сякеры, нажы, жалезныя і медныя наканечнікі дзід, бронзавыя канічныя [[Шлем, даспехі|шлемы]] з шырокімі плоскімі палямі і з грабянямі, панцыры з асобных бронзавых пласцінак, якія нашываліся на [[скура|скуру]], рознай формы бронзавы посуд, асаблівага тыпу [[фібула|фібулы]], ляпная [[кераміка]], [[каралі, упрыгожванне|каралі]] з непразрыстага [[шкло|шкла]]. Мастацтва плямёнаў гальштацкай культуры было пераважна прыкладным і арнаментальным і імкнулася да багатага роспісу, раскошы; разнастайныя ўпрыгожванні з [[бронза|бронзы]], [[золата|золата]], шкла, косці, [[фібула|фібулы]] з фігуркамі звяроў, бронзавыя пасавыя бляхі з выбітым узорам, керамічны посуд — [[Жоўты колер|жоўты]] ці [[Чырвоны колер|чырвоны]], з паліхромным, разным ці штампаваным геаметрычным арнаментам.