Фрыцьёф Нансен: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
Радок 228:
[[Файл:Framnameplate.jpg|thumb|«[[Фрам]]» у музеі ў Осла.]]
 
Першапачаткова Нансен заклаў каштарыс у 300 тыс. [[Нарвежская крона|нарвежскіх крон]] (16875 англійскіх фунтаў, 168750 расійскіх рублёў<ref>Пералік у фунты зроблены англійскімі перакладчыкамі кнігі Нансена. Па курсу канца XIX ст. 1 англійскі фунт = 10 руб.</ref>), уключаючы сюды кошт судна, рыштунку, жалаванне камандзе і ўтрыманне сем'яў членаў экспедыцыі. Пастановай [[стортынг]]а ад [[30 чэрвеня]] [[1890]] года Нансену было асігнавана 200 тыс. крон з умовай, што экспедыцыя будзе мець чыста нарвежскі нацыянальны склад{{sfn|Фрам1|1956|с=70}}. На пасяджэнні стортынга былі ажыўленыя спрэчкі па пытанні экспедыцыі Нансена, прычым бюджэтная камісія выказалася супраць дзяржаўнага фінансавання. У выніку субсідыя была вынесена на галасаванне: 73 дэпутата выказаліся «''за''» і 39 «''супраць''»{{sfn|Саннес|1991|с=49}}. Для пакрыцця выдаткаў у студзені 1891 года была адкрыта нацыянальная падпіска, якую пачаў ахвяраваннем у 20 тыс. крон кароль Швецыі і Нарвегіі [[Оскар II]]. Нансен па магчымасці пазбягаў замежнай фінансавай падтрымкі, баючыся грамадскай думкі, аднак шведскі камерсант {{нп3|Оскар Дыксан|Оскар Дыксан|sv|Oscar Dickson}} паставіў электраабсталяванне для «''Фрама''», а барон [[Эдуард фон Толь]] у Расіі абавязаўся паставіць Нансену ездавых сабак і абсталяваць эвакуацыйныя базы на Новасібірскіх астравах. Каралеўскае геаграфічнае таварыства Брытаніі даслала 300 фунтаў стэрлінгаў. У сувязі з перавыдаткам сродкаў пры будаўніцтве судна (усяго 117 тыс. крон) 9 чэрвеня 1893 (за два тыдні да адплыцця) стортынг асігнаваў дадаткова 80 тыс. крон для пакрыцця недастач. Іншыя выдаткі пакрылі з уласных сродкаў Нансен, Аксель Хейберг і брытанскі прадпрымальнік Чарльз Дзік. Усе выдаткі склалі 445 тыс. крон (25 тыс. фунтаў стэрлінгаў або 250 тыс. рублёў{{sfn|Фрам1|1956|с=70—71}}, пры гэтым кошт «''Фрама''» склаў 61%, рыштунку і навуковых прыбораў — 16%<ref name="kipis">{{артыкул|аўтар=Брянский Л. Н.|загаловак=Метрология и экспедиция Ф. Нансена|спасылка=http://www.kipis.ru/archive/articles/index.php?ELEMENT_ID=7742|выданне=КИПиС|год=2007|выпуск=1}}</ref>.
 
Нансен з самага пачатку хацеў звярнуцца да {{нп3|Колін Арчэр|Коліна Арчэра|ru|Colin Archer}} — вядучага суднабудаўніка Нарвегіі. Першы (вельмі асцярожны) ліст Нансен адправіў [[6 сакавіка]] 1890 года. Арчэр доўга вагаўся, кантракт быў падпісаны [[9 чэрвеня]] [[1891]] года{{sfn|Huntford|2001|p=183—184}}. Было прапанавана тры праекты: Нансенам, Свердрупам і самім Арчэрам, якія ўзгадняліся даволі доўга. Закладка судна адбылася на верфі Арчэра ў {{нп3|Горад Ларвік|Ларвіку|be-x-old|Лярвік}} [[11 верасня]] 1891 года{{sfn|Саннес|1991|с=61}}. Спуск на ваду прайшоў [[26 кастрычніка]] [[1892]] года. Кіравала цырымоніяй Ева Нансен, яна ж ахрысціла судна «''Фрам''» («''Наперад''»){{sfn|Саннес|1991|с=72}}.