Кейданская гімназія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 40:
Працэс адукацыі знаходзіўся пад кантролем апякуноў і кальвінісцкіх сінодаў, якія зацвярджалі ўстаў гімназіі і праграму адукацыі, прызначалі рэктара, святароў і настаўнікаў<ref>[http://uchebauchenyh.narod.ru/pedagogika/protestantskie24.htm Протестантские школы Литвы в XVI—XVII вв.] // uchebauchenyh.narod.ru</ref>. Галоўная ўвага надавалася рэлігійнай адукацыі, класічнай [[латынь|латыні]] і [[Старажытнагрэчаская мова|старажытнагрэцкай мове]]. Пры вывучэнні старажытных моў выкарыстоўваліся працы і антычных аўтараў ([[Цыцэрон]]а, [[Катон]]а, [[Дэмасфен]]а, Лукіяна і інш.). Выкарыстоўваліся падручнікі і методыкі навучання [[Ян Амос Каменскі|Яна Амоса Каменскага]]. Штотыдзень праводзіліся дыспуты на [[лацінская мова|лацінскай мове]], на якім вучні павінны былі складаць пахвальныя тэксты ў прозе і вершах з нагоды розных ўрачыстых дат<ref>[http://uchebauchenyh.narod.ru/pedagogika/protestantskie24.htm Протестантские школы Литвы в XVI—XVII вв.] // uchebauchenyh.narod.ru</ref>.
 
У 1640-ыя гг. у гімназіі выкладаў матэматыку [[Адам Фрэйтаг]] (1608—1650), матэматык і вайсковы інжынэр, які знаходзіўся на службе ў гетмана князя [[Януш Радзівіл, 1612—1655|Януша Радзівіла]] (1612—1655) — быў асабістым лекарам князя і кіраваў будаўніцтвам фартыфікацыйных умацаванняў у [[горад Біржай|Біржах]] і [[горад Кедайней|Кейданах]].
 
У [[1647]] г. кальвінісцкі Віленскі правінцыяльны сінод зацвердзіў новую праграму навучання, у гімназіі пачалі вывучаць і [[старабеларуская мова|«рускую мову» (г.зн. старабеларускую мову)]] як асобны прадмет<ref>''Пазднякоў, В.'' Кейданская гімназія // Вялікае княства Літоўскае : энцыкл. — Мінск, 2006. — Т. 2. — С. 81.</ref>. З 1647 г. у штаце мелася 9 настаўнікаў. Навучаліся галоўным чынам дзеці шляхты, а таксама мяшчан — у тым ліку, [[шатландцы]] і прускія [[немцы]], якія жылі ў Кейданах<ref>''Пазднякоў, В.'' Кейданская гімназія // Вялікае княства Літоўскае : энцыкл. — Мінск, 2006. — Т. 2. — С. 81.</ref>. Прыкладна ў 1651—1653 гг. пры гімназіі дзейнічала [[Кейданская друкарня]]<ref>''Пазднякоў, В.'' Кейданская гімназія // Вялікае княства Літоўскае : энцыкл. — Мінск, 2006. — Т. 2. — С. 81.</ref>.