Вожык (часопіс): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
аб'яднала 2 раздзелы ў адзін, дапоўніла іх
Радок 4:
Выдаецца штомесячна ў Мінску на беларускай мове. Пачаў выходзіць у ліпені 1941 года як [[агітплакат]], орган ЦК КП(б)Б пад назвай «[[Раздавім фашысцкую гадзіну]]» (з сакавіка 1942 года — газета-плакат). Выдаваўся ў Гомелі, потым у Маскве. Са жніўня 1945 года выдаецца ў Мінску як часопіс сатыры і гумару «Вожык», з кастрычніка 2009 года па кастрычнік 2011 года — як [[альманах]], са студзеня 2012 года — зноў як часопіс сатыры і гумару. Друкуе фельетоны, памфлеты, байкі, прытчы, вершы, апавяданні, інтэрмедыі, п'есы, сцэнкі, гумарэскі, іранескі, мініяцюры, пародыі, эпіграмы, [[каламбур]]ы, афарызмы, жарты, усмешкі, анекдоты, пераклады сатырычных і гумарыстычных твораў, а таксама карыкатуры, шаржы, малюнкі, плакаты.
Выдаваў сатырычны плакат «На калючкі» (з 1963 года, 2 разы ў год). Выдаецца "Бібліятэка «Вожыка», літаратурны дадатак да часопіса сатыры і гумару «Вожык». Выходзіла ў выдавецтве ЦК КПБ з 1957 г. па 6 кніжак штогод (затым — у РВУ «Літаратура і Мастацтва»).
 
== Сучаснасць ==
У кастрычніку 2009 года ператварыўся ў альманах і выходзіў раз на паўгады. З 2011 года выходзіць раз у тры месяцы (штоквартальна). З 2014 года выходзіць штомесяц.
 
Да 2012 года ўваходзіў у склад РВУ «Літаратура і Мастацтва». Цяпер у складзе Выдавецкага дома «Звязда».
 
== Галоўныя рэдактары ==