Габрыэль Агінскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 51:
 
== Вяртанне ў Расійскую Імперыю ==
Па ўказу расійскага імператара ад [[31 сакавіка]] ([[12 красавіка]]) [[1814]] г. атрымаў дазвол вярнуцца (разам з жонкай) у Расійскую Імперыю на радзіму з-за мяжы.
 
Быў выбраны дваранствам [[Віленская губерня|Літоўска-Віленскай губерні]] на пасаду старшыні (прэзідэнта) 2-га дэпартамента Віленскага Галоўнага суда.
 
Займаўся гаспадарчай і культурнай дзейнасцю ў сваіх маёнтках (на [[Жамойць|Жамойці]]) у [[Віленская губерня|Літоўска-Віленскай губерні]], будаваў школы, невялікія прамысловыя прадпрыемствы (прадзільную і ткацкую мануфактуру). Добра ведаў музыку і граў на [[скрыпка|скрыпцы]].
 
У 1818 г. быў (разам з іншымі асобамі) ініцыятарам устанаўлення ў Вільні помніка нядаўна памерламу ў Швецарыі [[Тадэвуш Касцюшка|Тадэвушу Касцюшку]]. Аднак ініцыятыва не сустрэла ўхвалы ў расійскіх улад.