Нясвіж: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 66:
}}
 
'''Нясві́ж''' ([[Інструкцыя па транслітарацыі (2007)|афіц. транс.]]: ''Niasviž'')  — горад на паўдневым захадзе [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]], адміністрацыйны цэнтр [[Нясвіжскі раён|Нясвіжскага раёна]], каля вытокаў [[Рака Уша, прыток Нёмана|р. Ушы]], на балтыйска-чарнаморскім [[водападзел]]е. У 112 км да паўднёвы захаду ад [[Мінск]]а, у 14 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзея на лініі Мінск—[[Баранавічы]], аўтамабільнымі дарогамі звязаны з Баранавічамі, [[Клецк]]ам, [[Навагрудак|Навагрудкам]] і аўтадарогай Мінск—[[Слуцк]]. Насельніцтва 14,3 тыс. чал. (2006).
 
{{змест злева}}
 
== Гісторыя ==
Магчымая першая ўскосная згадка Нясвіжа звязаная з удзелам кн. Юрыя Нясвіжскага ў [[бітва на Калцы, 1223|бітве на Калцы]] ([[1223]]), верагодна, яго нашчадкамі былі нясвіжскія князі Грыгорый і Іван згаданыя ў 1388  г. Дакладнае паходжанне і радавод гэтых князёў, як і напэўнае дачыненне гэтых князёў да Нясвіжа, пакуль не высветленыя.
 
Верагодна з канца [[XIII ст.]] у [[ВКЛ]]. У 1430-я гады Нясвіжам валодаў нейкі Федзька. Першы сярод вядомых пісьмовы ўспамін пра Нясвіж адносіцца да 1445  г.<ref>''Ліцкевіч А.'' Яшчэ раз пра «Пачаткі Нясвіжа»: першая пісьмовая згадка і асоба нобіля Клаўкі // Герольд Litherland, №  19.  — Горадня-Менск, 2013.  — С. 44-53.</ref> Належаў Неміровічу, Мантыгердавічам, у 1492 горад перайшоў ва ўладанне роду Кішак, у 1513 Ганна Кішчанка была выдадзена замуж за Яна Радзівіла Барадатага, і Нясвіж у якасці пасагу перайшоў да [[Род Радзівілаў|роду Радзівілаў]]. У 1533  г. на месцы гарадзішча быў пабудаваны драўляны Нясвіжскі замак. З 1547  г.  — цэнтр [[Нясвіжскае княства|Нясвіжскага княства]].
 
У [[XVI ст.]] Нясвіж становіцца адным з галоўных цэнтраў [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]] ([[кальвінізм]]у) у ВКЛ. Імёны дзеячаў гэтага часу, што жылі ў Нясвіжы, набылі шырокую вядомасць: [[Сымон Будны]], [[Лаўрэнцій Крышкоўскі]], [[Мацей Кавячынскі]], [[Саламон Рысінскі]], Даніла[[Даніэл Набароўскі]] і інш. пісьменнікі, паэты, філосафы. Каля [[1560]]  г. ў Нясвіжы Мікалаем Радзівілам Чорным была заснаваная друкарня, дзе выдаваліся творы Сымона Буднага і іншых філосафаў, друкарамі былі Д. Лянчыцкі, В. Цяпінскі (М. Радзівіл Чорны таксама валодаў Брэсцкай друкарняй). Сын і пераемнік М. Радзівіла Чорнага  — [[Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка|М.  К.  Радзівіл Сіротка]] адмовіўся ад кальвінізму і перайшоў у [[каталіцтва]], паводле яго загаду «вучоных-ерэтыкоў» выгналі з горада, на плошчы былі спаленыя кнігі С. Буднага і інш. асветнікаў. Пасля падарожжа ў Сірыю, Палесціну і Егіпет М. Радзівіл Сіротка ў [[1586]] стварыў ардынацыі Радзівілаў з цэнтрам у Нясвіжы, тады ж гораду было нададзена [[магдэбургскае права]] і [[Герб Нясвіжа|герб]]. З імем М. Радзівіла Сіроткі, які запрасіў у Нясвіж італьянскіх архітэктараў і з іх удзелам нанова збудаваў каменны замак і нішых каменных збудаванняў у горадзе, што зберагліся да нашіх дзён  — Нясвіж пераўтвораны ў горад-крэпасць і ў канцы XVI ст. стаў даволі буйным горадам, у XVI—XVIII ст. дзейнічаў езуіцкі калегіум. Тады за Слуцкай брамай, на супрацьлеглым беразе Ушы, быў пабудаваны Новы горад (Новае места). У [[1625]]  г. ўзнікла яшчэ адно прадмесце  — «Казімеж», у паўночна-заходнім баку ад Старога горада.
 
У [[18 стагоддзе|XVIII ст.]] Нясвіж быў значным культурным цэнтрам, тут дзейнічалі: [[Нясвіжскі кадэцкі корпус|кадэцкі корпус]] для прыватнага войска Радзівілаў і школа флоцкіх афіцэраў (у Альбе), балетная і музычная школы, капэла і [[нясвіжскі тэатр Радзівілаў|тэатр Радзівілаў]]. Спусташэнні прынеслі Нясвіжу шматлікія войны. У [[Паўночная вайна, 1700-1721|Паўночнай вайне (1700—1721)]] Радзівілы выступалі саюзнікамі Расіі, у сакавіку [[1706]] шведскія войскі пасля аблогі занялі замак і горад, ўзарвалі ўмацаванні і бастыйёы, знішчылі большую частку ваеннай амуніцыі, утапілі гарматы, раскапалі валы, разрабавалі гарадскія кляштары і касцёлы, перакапалі склеп Радзівілаў. У 1720-я Нясвіж адбудаваны М. К. Радзівілам Рыбанькай. У [[1724]] ў Нясвіжскім замку была створана капэла, але толькі пасля [[1726]] Нясвіжскі замак быў адноўлены і перабудаваны — вакол сцен узвялі новыя валы. У [[1726]]—[[1736]] дзейнічаў чыгуналіцейны завод (спачатку як плавільня альбо ліцейня), які выпускаў гарматы для арміі Радзівіла. За ўвесь час на заводзе працавала каля 50 чал. У [[1740]]—[[1791]] дзейнічаў прыгонны тэатр. У 1750—1791 у горадзе працавала друкарня, дзе выдаваліся падручнікі і мастацкія творы на польскай і лацінскай мовах. У [[1755]] ў парку «Альба» пабудавалі летні палац пад назвай «Кансаляцыя».
Радок 141:
* Газета «Нясвіжскі час». Недзяржаўнае выданне. Уваходзіць у склад [[Аб'яднаныя Масмедыі|«Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб'яднаныя Масмедыі“»]].
* Газета «Нясвіжскія навіны». Орган мясцовых улад.
* Бясплатная газета "«Капейка"».
 
== Помнікі ==
Радок 148:
* Нясвіжская ратуша і гандлёвыя рады (XVI ст.)
* Нясвіжская замкавая вежа (XVI ст.)
* [[Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс]] (XVI-XVIIIXVI—XVIII ст.ст.)
* [[Слуцкая брама]] (2-я пал. XVII ст. — XVIII ст.)
* Дом рамесніка («Дом на рынку», 1721)
* Нясвіжскі манастыр бернардзінцаў (1598, дабудаваны ў XVII ст.)
* [[Плябанія, Нясвіж|Плябанія]] (кан. XVI ст.  — пач. XVII ст.)
* [[Альба, паркавы комплекс|Паркавы комплекс «Альба»]].
* '''Помнікі''': разстраляным бальшавікамі арганізатарам нясвіжскага паўстання: Мячыславу Валністаму, Палікарпу Календзе, Юзэфу Янушкевічу, Канстанціну Шыдлоўскаму, Станіславу Іваноўскаму (1926); [[Помнік Сымону Буднаму|С. Буднаму]]; бюст кн. Ю. Нясвіжскага (1990-я); бюст кн. М. К. Радзівіла Сіроткі; У. Сыракомлі; Д. М. Бернардоні; Т. Макоўскаму; Я. Коласу, скульптуры «Дама ў чорным», «Русалка» і інш.; вазы з надпісамі «1794», «[[За нашу і вашу свабоду]]», «1410. Грунвальд», «Gloria victoria».