Выклічнік: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 22:
Адметнасцю выклічнікаў гэтага разраду з’яўляецца мнагазначнасць: яны могуць выражаць самыя разнастайныя пачуцці, нават супрацьлеглыя, і значэнне іх высвятляецца ў кантэксце. Напрыклад, выклічнік ''ах!'' можа выражаць захапленне, радасць: '''''Ах''', дзядуня, любы мой! Дудары тут шлі сягоння... Я к жа гралі! А-ё-ёй!'' (Я. Колас), можа перадаваць пачуццё гора, шкадавання або абурэння, гневу: ''«'''Ах''', каб тут была мама!» — хлопчык азірнуўся назад, але мамы няма'' (В. Гарбук). ''«'''Ах''' ты, ёлупень стары!» — Баба Дзеда лае'' (К. Крапіва).
 
'''2. Волевыяўленчыя''' (пабуджальныя, імператыўныя) — выражаюць валявыя імкненні — розныя адценні пабуджэння да дзеяння, загад, заклік, зварот: ''гэй! ну! марш! цыц! чш-ш! пылі-пылі-пылі-пылі! псік!'' (і інш.) Сярод волевыяўленчых выклічнікаў можна выдзеліць:
чш-ш! пылі-пылі-пылі-пылі! псік!'' (і інш.) Сярод волевыяўленчых выклічнікаў можна выдзеліць:
# выклічнікі, якія выражаюць заклік, загад пачаць ці спыніць якое-небудзь дзеянне — ''стоп!, марш!, гайда!, цсс!, ша!, цыц!, но!, тпру!'' і інш.: ''«За мной! Галопам — '''маррш'''!» — скамандаваў Брандмайстар наш'' (К. Крапіва). ''Ну што ж? Далей, '''гайда''' далей за ўзгоркі тыя!'' (Я. Колас). '''''Но''', малы! '''Но''', малы, каб табе брыдка!..'' (Я. Колас). '''''Ша'''! Ціха вы, не гаманіце!'' (Я. Колас);
# выклічнікі, якія выражаюць зварот да каго-небудзь, заклік адгукнуцца, звярнуць увагу — ''эй!, гэй!, ау!, агу!, алё!'' і інш.: '''''Гэй''', за намі, грамада!'' (Я. Колас). ''«'''Эй''', Джулія!» — ціха паклікаў ён'' (В. Быкаў). '''''Гэй''', сябры мае! Дзе вы, родныя?'' (Я. Колас). ''«'''Алё-ё'''!» — [Антон] амаль крыкнуў злосна, раздражнёна'' (Б. Сачанка);