Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Cyborg69 (размовы | уклад)
Радок 27:
 
: Мучанік гэта не русізм. Не ўсе словы, якія супадаюць з рускай мовай, гэта русізмы. Мучанік — гэта сведка веры; гэта той, хто засведчыў сваёй смерцю веру, за што і быў кананізаваны або беатыфікаваны. Пакутнік — той, хто пакутваў. Можна пакутваць і не засведчыць смерцю веру, як гэта, напрыклад, зрабілі забітыя Брэйвікам. Таксама слова «''пакутнік''» ужываецца ў дачыненні да тых, хто быў забіты, засведчыўшы смерцю веру, але так і не быў беатыфікаваны і кананізаваны (напрыклад, уніяцкія манахі, якія былі забітыя ў Полацкай Сафіі царом Пятром I — памерлі за веру, але іх царкоўнае ўшанаванне так і не адбылося). Разумееце, мучанік — гэта пакутнік з афіцыйным царкоўным статусам. Беларускія праваслаўная, рымска-каталіцкая і [[БГКЦ|ўніяцкая]] цэрквы ўжываюць менавіта слова «''мучанік''» у дачыненні да такіх асоб. І калі БПЦ яшчэ можна справядліва абвінаваціць у русізмах, то ўніятаў адназначна не, бо беларуская мова іх царквы настолькі адшліфаваная, што многія словы засталіся толькі ў тарашкевічных слоўніках. Магу даць штук 20 царкоўных крыніц, а то і болей. А вось слова «''пакутнік''» не такое спецыфічнае. Такім чынам, «''мучанік''» і «''пакутнік''» — гэта кантэкстуальныя сінонімы: значэнні вельмі падобныя, але ёсць розніца. Спадзяюся, я адказаў на Ваша пытанне. Калі Вы будзеце мець яшчэ пытанні, калі ласка, звяртайцеся. З павагай, --[[Удзельнік:Belarus2578|Ігар Барысавіч Цярэшчанка]] ([[Размовы з удзельнікам:Belarus2578|размовы]]) 22:24, 2 чэрвеня 2015 (MSK)
 
Дзякуй за разгорнуты адказ. --[[Удзельнік:Cyborg69|cyborg]] ([[Размовы з удзельнікам:Cyborg69|размовы]]) 18:53, 3 чэрвеня 2015 (MSK)