Памер старонкі: 7 536

Вітаем

  Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
  Што зрабіць?
  Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
  Зрабілі памылку?

--JerzyKundrat (размовы) 08:20, 23 снежня 2013 (FET)

Боезабеспячэнне правіць

Вітаю, боЯзабеспячэння не можна быць, прынамсі таму, што націск там на "о" і якання не атрымліваецца. --Максім Л. (размовы) 00:10, 4 лютага 2014 (FET)

Заўтра робатам памяняю ва ўсіх артыкулах, звязаных з шаблонам, калі справа ў гэтым. --Максім Л. (размовы) 01:47, 4 лютага 2014 (FET)

Дзякуй

Змяніў усюды у шаблоне "боязабяспячэння" на "боезабеспячэнне" і "прынцып працы" на "прынцып дзеяння". --Максім Л. (размовы) 19:05, 4 лютага 2014 (FET)

Вітаю. Калі ласка, калі ёсць магчымасць, пастаўце ў артыкуле хоць якія спасылкі на крыніцы інфармацыі. Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 14:57, 21 красавіка 2014 (FET)

Мучанік/пакутнік правіць

Вітаю!

Звяртаю Вашу ўвагу на рознае значэнне гэтых слоў: першае ўжываецца ў рэлігійным дачыненні, другое — ва ўсіх іншых аспектах. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:28, 2 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

Прывітанне.

Вельмі часта ў рэлігійных тэкстах на мове сустракаецца менавіта слова "пакутнік". Мучанік - гэта русізм. Навошта яго ўжываць? --cyborg (размовы) 21:58, 2 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

Мучанік гэта не русізм. Не ўсе словы, якія супадаюць з рускай мовай, гэта русізмы. Мучанік — гэта сведка веры; гэта той, хто засведчыў сваёй смерцю веру, за што і быў кананізаваны або беатыфікаваны. Пакутнік — той, хто пакутваў. Можна пакутваць і не засведчыць смерцю веру, як гэта, напрыклад, зрабілі забітыя Брэйвікам. Таксама слова «пакутнік» ужываецца ў дачыненні да тых, хто быў забіты, засведчыўшы смерцю веру, але так і не быў беатыфікаваны і кананізаваны (напрыклад, уніяцкія манахі, якія былі забітыя ў Полацкай Сафіі царом Пятром I — памерлі за веру, але іх царкоўнае ўшанаванне так і не адбылося). Разумееце, мучанік — гэта пакутнік з афіцыйным царкоўным статусам. Беларускія праваслаўная, рымска-каталіцкая і ўніяцкая цэрквы ўжываюць менавіта слова «мучанік» у дачыненні да такіх асоб. І калі БПЦ яшчэ можна справядліва абвінаваціць у русізмах, то ўніятаў адназначна не, бо беларуская мова іх царквы настолькі адшліфаваная, што многія словы засталіся толькі ў тарашкевічных слоўніках. Магу даць штук 20 царкоўных крыніц, а то і болей. А вось слова «пакутнік» не такое спецыфічнае. Такім чынам, «мучанік» і «пакутнік» — гэта кантэкстуальныя сінонімы: значэнні вельмі падобныя, але ёсць розніца. Спадзяюся, я адказаў на Ваша пытанне. Калі Вы будзеце мець яшчэ пытанні, калі ласка, звяртайцеся. З павагай, --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:24, 2 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

Дзякуй за разгорнуты адказ. --cyborg (размовы) 18:53, 3 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

Няма за што. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся, калі ласка. P. S. У нерэлігійным кантэксце ўжываецца выключна „пакутнік”. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:55, 4 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

Статус файла Файл:Iljusyn Il-28nos.jpg правіць

 

Паважаны удзельнік! Пры праверцы апісання загружанага Вамі файла Файл:Iljusyn Il-28nos.jpg выявіліся некаторыя праблемы. Звярніце ўвагу, што апісанне кожнага файла абавязкова павінна змяшчаць указанне на яго аўтара, крыніцу і шаблон ліцэнзіі (больш падрабязна гл. «Вікіпедыя:Правілы выкарыстання выяў» і «Вікіпедыя:Ліцэнзаванне выяў»). Калі Вам незразумела, як менавіта гэта трэба зрабіць, Вы можаце задаць пытанне на форуме. Калі статус ўказанага файла не праясніцца на працягу трыццаці дзён, адміністратары будуць вымушаны яго выдаліць. Таму не пашкадуйце часу, каб разабрацца з яго статусам.

Праверце таксама ці дадалі Вы гэтую інфармацыю да іншых Вашых файлаў. Яны пералічаны на гэтай старонцы. Artsiom91 (размовы) 08:34, 26 красавіка 2022 (+03)Адказаць