Сяргей Іванавіч Сікорскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 36:
== Біяграфія ==
С. І. Сікорскі нарадзіўся ў [[Горад Бабруйск|Бабруйску]]. Працаваў рабочым, старшынёй калгаса, дырэктарам МТС. У 1929—1930 гг. праходзіў службу ў [[РСЧА|Чырвонай Арміі]]. У 1937 годзе скончыў Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу Беларусі. Працаваў інструктарам ЦК [[Камуністычная партыя Беларусі|КП(б)Б]], з 1939 года — сакратаром па кадрам Брэсцкага абкама КП(б)Б.<br />
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны С. І. Сікорскі па заданню ЦК КП(б)Б займаўся арганізацыяй падполля і партызанскага руху на тэрыторыі [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]], а з лістапада 1942 г. прызначаны ўпаўнаважаным ЦК КП(б)Б па [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай вобласці]]. З красавіка 1943 г. — адначасова сакратар Брэсцкага падпольнага абкама партыі і камандзір Брэсцкага [[Партызанскае злучэнне (СССР, 1941-1944)|партызанскага злучэння]].
 
Пасля вайны С. І. Сікорскі на адміністратыўных і гаспадарчых пасадах — сакратар Баранавіцкага абкама ЦК КП(б)Б, намеснік міністра сельскай гаспадаркі БССР, 1-ы сакратар Магілёўскага абкама КПБ, міністр унутраных спраў [[БССР]] у 1958—1960 гг. Дэпутат [[Вярхоўны Савет СССР|Вярхоўнага Савета БССР]] у 1951—1954 гг, дэпутат [[Вярхоўны Савет СССР|Вярхоўнага Савета СССР]] з 1954 года. Выбіраўся членам ЦК [[Камуністычная партыя Беларусі|КПБ]] з 1952 г.