Хвароба Альцгеймера: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 1 136:
[[File:Honoré Daumier 032.jpg|right|thumb|[[Інтэлект]]уальная актыўнасць, у тым ліку захапленне гулнёй у [[шахматы]], і рэгулярныя гутаркі карэлююць са зніжанай рызыкай развіцця хваробы Альцгеймера па дадзеных эпідэміялагічных даследаванняў, аднак прычынна-выніковая сувязь пакуль не даказаная.]]
Міжнародныя даследаванні, пакліканыя ацаніць, наколькі тая ці іншая мера здольная запаволіць або прадухіліць развіццё хваробы, нярэдка даюць супярэчлівыя вынікі. Пакуль што яшчэ няма цвёрдых сведчанняў прэвентыўнага дзеяння любога з тых фактараў, што разглядаліся. Разам з тым, эпідэміялагічныя даследаванні дазваляюць меркаваць, што некаторыя фактары з магчымасцю карэкцыі — дыета, рызыка сардэчна-сасудзістых захворванняў, прыём лекаў, кагнітыўная актыўнасць і іншыя — асацыююцца з імавернасцю развіцця хваробы. Аднак рэальныя доказы іх здольнасці прадухіліць хваробу могуць быць атрыманыя толькі пасля дадатковага вывучэння, у якое будуць уваходзіць клінічныя даследаванні.
 
Кампаненты міжземнаморскай дыеты, у тым ліку [[садавіна]] і [[гародніна]], [[хлеб]], [[пшаніца]] і іншыя крупяныя культуры, [[аліўкавы алей]], [[Рыбы|рыба]] і [[віно|чырвонае віно]], магчыма, здольныя паасобку або разам зніжаць рызыку і змякчаць цячэнне хваробы Альцгеймера. Прыём некаторых [[вітаміны|вітамінаў]], у тым ліку [[Вітамін B12|B12]], [[Нікацінавая кіслата|B3]], [[Аскарбінавая кіслата|C]] і [[фоліевая кіслата]], падчас некаторых даследаванняў быў звязаны з паніжанай рызыкай развіцця хваробы, аднак іншыя працы дазваляюць меркаваць аб адсутнасці значнага ўплыву на пачатак і цячэнне хваробы і аб імавернасці пабочных эфектаў. [[Куркумін]], які змяшчаецца ў [[куркума|распаўсюджанай спецыі]], пры даследаванні на мышах паказаў некаторую здольнасць прадухіляць пэўныя змены ў мозгу.
 
Фактары рызыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў, такія як высокі ўзровень халестэрыну і гіпертэнзія, дыябет, курэнне, асацыяваныя з павышанай рызыкай і больш цяжкім цячэннем хваробы Альцгеймера, але сродкі, якія зніжаюць халестэрын (статыны), не паказалі эфектыўнасці ў яе прадухіленні або паляпшэнні стану хворых. Доўгачасовае ўжыванне нестэроідных процізапаленчых сродкаў асацыюецца са зніжанай імавернасцю развіцця хваробы ў некаторых людзей. Іншыя лекі, напрыклад, гармоназамяшчальная тэрапія ў жанчын, больш не лічацца эфектыўнымі ў прадухіленні дэменцыі. Сістэматычны агляд гінкга білоба, які праводзіўся ў 2007 г., дазваляе меркаваць аб непаслядоўным і непераканаўчым характары прадстаўленых сведчанняў уздзеяння прэпарата на кагнітыўныя парушэнні, а яшчэ адно даследаванне сцвярджае аб адсутнасці дзеяння на захворваемасць.
 
== Сацыяльныя і культурныя аспекты хваробы Альцгеймера ==