Хроніка Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: {{вызнч|1=«Хроніка Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага»}}: летапісны звод з лі...
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=«Хроніка Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага»}}: [[летапісны звод]] з ліку [[беларуска-літоўскія летапісы|беларуска-літоўскіх летапісаў]]. Звод быў складзены ў 1520-я гг., магчыма, у [[Вільня|Вільні]], а яго аўтар быў набліжаным да магнатаў [[род Гаштольдаў|Гаштольдаў]]. Апісваюцца гістарычныя падзеі ў [[ВКЛ]] з часоў [[Палемон, легендарны|легендарнага князя Палемона]] да часоў князя [[Гедымін]]а.
 
Стварэнне зводу было выклікана тым, што кіроўныя колы [[ВКЛ]] больш не былі задаволеныя [[Беларуска-літоўскі летапіс, 1446|летапісам 1446 году]], як агульнадзяржаўным летапісным зводам, бо там гісторыя ВКЛ з'яўлялася арганічным працягам гісторыі [[Кіеўская Русь|Кіеўскай Русі]], і літоўскія князі выступалі носьбітамі [[Русь|агульнарускіх]] тэндэнцыяў. Новыя ж грамадска-палітычныя тэндэнцыі, што аформіліся пад пач. 16 ст., вымагалі ідэйнай падтрымкі для адасобнення літоўскай арыстакратыі ад усходняй традыцыі, абгрунтавання літоўскай этнічнай самабытнасці, і пацверджання гістарычнага права літоўскай арыстакратыі на беларускія і ўкраінскія землі.
 
У аснове летапісу ляжыць [[легенда аб Палемоне|легенда пра паходжанне літоўскіх князёў ад рымскіх арыстакратаў]]. Улада літоўскіх князёў на Русі тлумачылася наступствамі [[мангола-татарскае нашэсце, 13 ст.|мангола-татарскага нашэсця]] і шлюбамі з дачкамі мясцовых князёў. Назіраецца антыпольская скіраванасць зводу: так, [[Ягайла]] называецца клятвапарушальнікам і забойцам<ref>Белазаровіч, С.52.</ref>.
{{зноскі}}
{{Літ|1={{крыніцы/Белазаровіч Гістарыяграфія}} С.52.}}