Мікенская цывілізацыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 32:
Другім значным горадам Аргаліды быў [[Тырынф]], які дасягнуў узвышэння ў [[14 стагоддзе да н.э.|XIV]] — [[13 стагоддзе да н.э.|XIII]] стст. да н. э.<ref>[http://www.ancient.eu/tiryns/ Tiryns]</ref> Яго ўмацаваны [[акропаль]] добра захаваўся да нашага часу і з'яўляецца выдатным абразчыкам архітэктуры Мікенскай цывілізацыі:
 
{{wide image|[[Файл:Tyrins.JPG|center|thumb|600px|Акропаль у [[Тырынф]]е}}]]
 
Тырынфскі акропаль будаваўся ў тры этапы, меў тры паверхі, галерэі і танэлі да 20 м. Знаходка археолагамі ганчарнай пячы сведчыць пра тое, што ўмацаванне выкарыстоўвалася не толькі як ваенны аб'ект, але і цэнтр [[рамяство|рамеснай]] вытворчасці. У 2 км ад акропаля былі знойдзены дзве купальныя магільні. У супрацьлеглай частцы Пелапанеса на ўрадлівай [[Месенія|Месенскай]] раўніне прыкладна ў той жа час квітнеў [[Пілас]], дзе падчас раскопак [[1939]] г. i [[1952]] г. быў адкрыты вялікі [[палац]]авы комплекс. Характэрна, што найбольш значныя ахейскія гарады Пелапанеса будаваліся бліз [[мора]].