Андрэй Іванавіч Александровіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
Радок 1:
{{ЦёзкіЦёзкі2|Александровіч}}
{{Пісьменнік
| Імя = Андрэй Іванавіч Александровіч
Радок 29:
Cкончыў [[МБПТ]] ([[1925]]), [[БДУ]] ([[1930]]<ref name="БС">т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.</ref>). Кіраваў распрацоўкай [[руска-беларускі слоўнік Александровіча|нарматыўнага руска-беларускага слоўніка]] (1931—1937). Член-карэспандэнт [[АН БССР]]<ref name="БС"/>, намеснік старшыні праўлення [[СП БССР]] ([[1934]]—[[1937]]), дырэктар [[Інстытут мовазнаўства НАНБ|Інстытута мовы БелАН]].
 
Падчас [[рэпрэсіі ў БССР, 1929-1931|рэпрэсій 1929—1931 гг.]] выступіў супраць «[[нацдэм]]аў» (паэма «Цені на сонцы», выступленне на III пленуме праўлення [[СП СССР]]). Падчас [[рэпрэсіі ў БССР, 1937-1938|рэпрэсій 1937—1938 гг.]] арыштаваны (2.7.1938), асуджаны на 15 гадоў лагераў; у 1938—1947 на Крайняй Поўначы, працаваў на будоўлі Нарыльскага металургічнага камбіната. Тэрмін зняволення быў скарочаны да 8 гадоў, і ў 1947 ён выйшаў на волю. У 1948 яму забаранілі працаваць у друку. Быў зноў арыштаваны 26.2.1949 і сасланы ў Краснаярскі край. Рэабілітаваны ў 1955. Потым жыў і працаваў у Мінску. Памёр у санаторыі ў Падмаскоўі. Пахаваны ў Мінску.
 
== У літаратуры ==
Адзін з арганізатараў літаратурнага аб'яднання «[[Літаратурнае аб'яднанне Маладняк|Маладняк]]»<ref name="БС"/>. Рэдактар часопіса «Малады араты» (1925), працаваў у рэдакцыях розных рэгіянальных і мінскіх выданняў («Наш працаўнік», «Чырвоная Полаччына», «Бальшавік Беларусі», «Заклік»). Першыя паэтычныя зборнікі «Па беларускім бруку», «Прозалаць». Паэма «Цені на сонцы» ([[1930]]), прысвечаная выкрыванню «нацдэмаў». У 1947-481948 гг., да забароны займацца літаратурнай дзейнасцю, літсупрацоўнік шматтыражкі Мінскага трактарнага завода.
 
Апяваў рэвалюцыйнае пераўтварэнне жыцця, будаўніцтва сацыялізму, сяброўства савецкіх народаў, паказваў працоўныя будні працоўнага чалавека, напружанасць класавай барацьбы, нацыянальна-вызваленчую барацьбу працоўных Заходняй Беларусі. Шмат увагі надаў праблеме выхавання новага чалавека<ref name="БС"/>. Пісаў кнігі для дзяцей<ref name="БС"/>.