Гедзімін: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 75:
Аднаўленне вайны на захадзе не спыніла рускіх спраў Гедзіміна, хоць і ўскладніла іх. Саюзнік Гедзіміна цвярскі князь Аляксандр у [[1329]] страціў Пскоў, але ў [[1331]] у другі раз атрымаў яго пры дапамозе Гедзіміна і заставаўся пскоўскім князем да [[1337]]. У [[1331]] Гедзімін зрабіў няўдалую спробу правесці на вакантны наўгародскі епіскапскі сталец свайго вылучэнца Арсенія. Пра памер уплыву Гедзіміна на Русі ў гэты час сведчыць тое, што другі кандыдат у епіскапы, якога Гедзімін імкнуўся захапіць, праехаў у Ноўгарад з [[Валынь|Валыні]] толькі вакольным шляхам праз [[Горад Бранск|Бранск]] і [[Горад Таржок|Таржок]] (Гл. таксама: {{нп3|Фёдар Кіеўскі||ru|Фёдор (князь киевский)}}). Саюзнікамі Гедзіміна ў той час былі [[Князі смаленскія|смаленскі князь]] {{нп3|Іван Аляксандравіч, князь смаленскі|Іван Аляксандравіч|ru|Иван Александрович (князь смоленский)}}, [[Казельскае княства|казельскі князь]] Аляксандр Мсціславіч — зяць Гедзіміна. У 1331 Гедзімін аддаў сваю дачку Еўфімію за галіцкага князя {{нп3|Юрый II Баляслаў|Баляслава-Юрыя|ru|Юрий II Болеслав}}. У [[1333]] сын Гедзіміна [[Нарымонт Гедзімінавіч|Нарымонт]] быў запрошаны князем у Ноўгарад, што было праявай палітычнага саюзу паміж ВКЛ і Ноўгарадам, накіраванага супраць [[Вялікія князі маскоўскія|маскоўскага князя]] [[Іван Каліта|Івана Каліты]]. Аднак Гедзімін у 1333 аддаў дачку Аўгусту за [[Сямён Горды|Сямёна Гордага]], сына Каліты. У 1335 годзе Нарымонт з'ехаў з Ноўгарада і стаў княжыць у Полацку і, магчыма, [[Горад Пінск|Пінску]], але захаваў сваіх намеснікаў у шэрагу наўгародскіх валасцей (у [[Сяло Старая Ладага|Ладазе]], {{нп3|Арэшак, крэпасць|Арэшку|ru|Орешек (крепость)}}, [[Горад Прыазерск|Карэле]] і палове Капор'я).
[[Файл:Giedzimin's (Giedymin's) Entry into Kyiv. Уваход Гедзіміна (Гедыміна) у Кіеў.jpg|250px|міні|left|Уваход Гедзіміна ў Кіеў]]
[[Выява:Lithuania Raudone Gediminas Oak.jpg|thumb|250px|Дуб каля {{нп3|[[Раўдоне|Баербурга|ru|Раудоне}}]], ля якога па паданні загінуў Гедзімін]]
У пазнейшых крыніцах паведамляецца пра заваяванне Гедзімінам {{нп3|Кіеўскае княства|Кіеўскай зямлі|ru|Киевское княжество}}, але гэты сюжэт большасць даследчыкаў слушна лічыць міфічным. Кіевам у [[1331]]—[[1363]] годзе валодаў князь {{нп3|Фёдар Кіеўскі|Фёдар|ru|Фёдор (князь киевский)}}, які падпарадкоўваўся татарскаму [[баскак]]у. Магчыма, спробы пашырыць уплыў ВКЛ на Кіеў выклікалі новую [[Татарскія паходы супраць ВКЛ|татарскую ваенную выправу на ВКЛ]] (1338). У [[1340]] памёр апошні галіцкі князь Баляслаў-Юрый, што дазволіла ўладкавацца на Валыні малодшаму сыну Гедзіміна [[Любарт Гедзімінавіч|Любарту]]. Канчатковы падзел галіцка-валынскай спадчыны паміж ВКЛ, Ардой і Польшчай адбыўся ўжо пасля смерці Гедзіміна. Ён загінуў зімой [[1341]]—[[1342]] гадоў, напэўна, пры аблозе ордэнскага замка {{нп3|[[Раўдоне|Баербург|ru|Раудоне}}]]<ref name="БС"/>, стрэлам з [[агнястрэльная зброя|агнястрэльнай зброі]]. На падставе чэшскай крыніцы існуе версія пра атручэнне Гедзіміна, але не вельмі надзейная.
 
== Ацэнка ==