Мінскі аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 1:
'''Мінскі аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны''' — дабрачынная арганізацыя для дапамогі бежанцам [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]]; адзін з цэнтраў беларускага нацыянальнага руху. Існаваў у [[Мінск]]у з ліпеня [[1915]] па [[1917]] г. як аддзел [[Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны|Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны]], створанага ў [[Вільня|Вільні]] ў красавіку 1915 г.
== Гісторыя ==
=== Дабрачынная і культурная дзейнасць ===
Аддзел налічваў каля 50 чалавек (снежань 1916). У камітэт праўлення аддзела ўваходзілі [[В. Чавусаў]] (старшыня), [[Ядвігін Ш.|А. Лявіцкі (Ядвігін Ш.)]], [[У. Галубок|У. Голуб (У. Галубок)]], [[А. Зязюля|А. Астрамовіч (А. Зязюля)]], [[В. Лявіцкая]], [[Зоська Верас|Л. Сівіцкая (З. Верас)]] і яе маці Э. Сівіцкая, [[У. Фальскі]], сярод актывістаў [[П. Аляксюк]], [[М. Багдановіч]], [[Змітрок Бядуля|С. Плаўнік (З. Бядуля)]], [[А. Смоліч]].
 
Аддзел адкрыў некалькі начных прытулкаў для [[бежанцы|бежанцаў]], дзіцячы прытулак у [[Ратамка|Ратамцы]] (каля Мінска), 2 бясплатныя [[сталовыя]], [[Беларуская хатка (Мінск)|«Беларускую хатку»]], заснаваў 2 майстэрні. У красавіку-маі 1916 г. дзейнічалі курсы па садаводстве, гародніцтве і пчалярстве. У снежні 1916 г. хадайнічаў перад [[Губернатары Мінскай губерні|мінскім губернатарам]] аб правядзенні лекцыі Максіма Багдановіча «Беларускае адраджэнне» (хадайніцтва адхілена).
 
=== Ператварэнне ў мінскі Нацыянальны камітэт (1917) ===
У студзені 1917 г. аддзел узначаліў [[Раман Скірмунт]], а намеснікам стаў [[Усевалад Сцяпанавіч Фальскі|Усевалад Фальскі]]. Пасля [[Лютаўская рэвалюцыя 1917|Лютаўскай рэвалюцыі (1917) у Расіі]] аддзел аб'явіў сябе Нацыянальным камітэтам (на чале з Раманам Скірмунтам), ад імя якога ў Мінску была распаўсюджана ўлётка да працоўных аб неабходнасці ўтаварэння ўласнай беларускай дзяржаўнасці — у той час, калі ўсходняя і цэнтральная Беларусь (з Мінскам) была пад кантролем Часовага ўрада Расіі, а заходняя — пад кантролем нямецкіх войскаў<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам... С. 27.</ref>. Як вынікае з тэксту ўлёткі, галоўнай перашкодай на гэтым шляху кіраўнікам камітэта бачылася амаль поўная адсутнасць нацыянальнай свядомасці беларусаў і пачуцця народа адзінай зямлі з-за рознасці канфесій: ''«Мы не палякі і не рускія, мы ад вякоў сядзім тут. Мы гаспадары на сваёй роднай зямельцы. Мы, гаспадары гэтага краю, не будзем лічыцца парабкамі другіх народаў, як нас дагэтуль лічылі. Беларусы, мы адзін народ. Дык злучайцеся ў адно, бо ў еднасці сіла. Няхай нас ніхто не раздзяляе, хай не будзе сваркі між беларусам праваслаўным і католікам, бо ўсе мы дзеці адной маткі — Беларусі. Гняздом нашым хай будзе мінскі Беларускі камітэт»''<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам... С. 28.</ref>.
 
УПершай часпалітычнай агульнагарадскойнацыянальнай акцыяй камітэта стала арганізацыя і правядзенне ў Мінску шматлюднай маніфестацыі 6 сакавіка 1917 г. ягоу прадстаўнікізале мінскай губернскай управы, дзе арганізатары выступілі з палітычныміпрамовамі на беларускай мове пра будучыню беларускага народа і «высокія чалавечыя лозунгаміідэалы»<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам... С. 27, 28.</ref>. 25-27неўзабаве сакавікаяшчэ 1917адной г.акцыяй паНацыянальнага ініцыятывекамітэта аддзеластаў ўмітынг у Мінску, скліканына [[З'ездякім беларускіхвыступілі нацыянальныхПавел арганізацыйАляксюк, 1917|З'ездАркадзь беларускіхСмоліч, нацыянальныхУсевалад арганізацыйФальскі (1917)]],і якіФабіян абраўШантыр, [[Беларускіякія нацыянальнывіталі камітэтрасійскую дэмакратыю, Мінск|БеларускіМінскі Савет і заклікалі беларусаў да адзінства нацыянальныі камітэт]]арганізаванасці<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам... С. 27, 2928.</ref>.
 
12 сакавіка 1917 г. у мінскім кінатэатры «Гигант» камітэт арганізаваў мітынг, на якім выступілі Раман Скірмунт, доктар філасофіі Масоніус, Аркадзь Смоліч, Л. Заяц, Павел Аляксюк, фабіян Шантыр і Касцецкі. Сход, выказаўшы вітанне ветэранам беларускага руху (паручніку Шаблоўскаму і капітану Адамовічу, якія пацярпелі ад царскай улады), і ўпершыню адкрыта выказаў патрабаванне аб афармленні палітычнай суб'ектнасці [[Беларусі|Беларусі]] ў форме аўтаноміі ў складзе Расіі, якое планавалася агучыць і на Устаноўчым сходзе Расіі, які Часовы ўрад Расіі абвясціў правесці восенню 1917 г. — па пытанні дзяржаўнага ўладкавання новай Расіі: у рэзалюцыі мінскага схода было запісана: ''«Беларусы, стоячы на грунце краёйвай аўтаноміі, будуць выбіраць ва ўстаноўчы сход грамадзян, якія падзяляюць гэты прынцып»''<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам... С. 28.</ref>. Пасля мітынгу камітэт правёў кампанію «Дзень беларускага значка» па збору сродкаў на беларускі нацыянальны друк: прадаваліся беларускія нацыянальныя значкі з нацыянальных колераў Беларусі — чырвонага і белага<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам... С. 28.</ref>.
 
25-27 сакавіка 1917 г. па ініцыятыве аддзела ў Мінску скліканы [[З'езд беларускіх нацыянальных арганізацый 1917|З'езд беларускіх нацыянальных арганізацый (1917)]], які абраў [[Беларускі нацыянальны камітэт, Мінск|Беларускі нацыянальны камітэт]]<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам... С. 27, 29.</ref>.
{{зноскі}}