Алонса дэ Ахеда: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 31:
 
У [[1499]] - [[1500]] гг. Алонса дэ Ахеда стаяў на чале новай экспедыцыі, арганізаванай пры пасрэдніцтве [[Рымска-Каталіцкая Царква|каталіцкага касцёла]] без дазволу Х. Калумба. У ёй таксама прымалі ўдзел [[Амерыга Веспучы]] і [[Хуан дэ ла Коса]]. Маршрут экспедыцыі адрозніваўся ад папярэдніх плаванняў. Алонса дэ Ахеда прайшоў уздоўж берагоў [[Афрыка|Афрыкі]] да [[Паўвостраў Зялёны мыс|Зялёнага мыса]], пасля чаго павярнуў караблі на захад. У выніку экспедыцыі былі даследаваны ўзбярэжжы [[Гвіяна|Гвіяны]] і [[Венесуэла|Венесуэлы]], адкрыты астравы [[Аруба]] і [[Кюрасаа]], а таксама возера [[Маракайба]]. Чальцы экспедыцыі былі першымі [[Еўропа|еўрапейцамі]], якія ступілі на зямлю [[мацярык|мацерыковай]] [[Паўднёвая Амерыка|Паўднёвай Амерыкі]]. Аднак з [[эканоміка|эканамічнага]] пункту гледжання плаванне было стратным. Для пакрыцця выдаткаў іспанцы захапілі на [[Багамскія астравы|Багамскіх астравах]] у [[рабства]] [[індзейцы|індзейцаў]]-[[лукая]]. Пасля вяртання ў Іспанію Алонса дэ Ахеда выступаў светкам у раследавані дзейнасці Х. Калумба.
 
У [[1501]] г. вандроўнік быў прызначаны [[кароль|каралеўскімі]] ўладамі губернатарам адкрытых ім зямель Венесуэлы. Гэта дазволіла Алонса заручыцца фінансавай падтрымкай гандляроў з [[Андалусія|Андалусіі]] і арганізаваць другую самастойную экспедыцыю на 4 караблях. Яна пачалася ў студзені [[1502]] г. У маі 1502 г. караблі дасягнулі тэрыторыі сучаснай [[Калумбія|Калумбіі]], дзе была заснавана першая на паўднёваамерыканскім мацерыке еўрапейская калонія Санта-Крус. Аднак паміж Алонса і чальцамі экспедыцыі ўзнік востры канфлікт. Ён быў арыштаваны і дастаўлены ў [[Горад Санта-Дамінга|Санта-Дамінга]]. Праз некалькі месяцаў з-за сутычак з [[індзейцы|індзейцамі]] каланісты пакінулі Санта-Круз. Няўдача другой экспедыцыі стала прычынай скасавання звання губернатара.
 
== Спасылкі ==