Ігар Яўгенавіч Карнялюк: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Хомелка перанёс старонку Ігар Карнялюк у Ігар Яўгенавіч Карнялюк
Радок 27:
 
== Біяграфія ==
Пасля 8-га класа, у [[1977]], паступіў у [[Брэсцкае музычнае вучылішча №1]] на тэарэтыка-кампазітырскае аддзяленне. Але ўжо праз год з'ехаў у [[Ленінград]], дзе паступіў у музычнае вучылішча пры Ленінградскай кансерваторыі імя [[Мікалай Рымскі-Корсакаў|М. А. Рымскага-Корсакава]], якое скончыў у 1982. У [[1987]] скончыў Ленінградскую кансерваторыю па класе кампазіцыі. Як кампазітар Карнялюк фармаваўся на творчасці [[Queen]], «Могучей кучки». З [[1985]] па [[1988]] працаваў музычным кіраўніком Ленінградскага тэатра «Буф» і пісаў для яго музыку. У [[1985]] адбыўся фанаграфічны дэбют кампазітара: фірма «[[Мелодыя (лэйбл)|Мелодыя]]» выпусціла міньён «Мальчик с девочкой дружил» у выкананні А. Асадуліна. У [[1988]] Карнялюк пачынае сольную кар’еру ў тэлепраграме «Музычны рынг», упершыню выходзіць у фінал конкурсу «[[Песня году (конкурс)|Песня году]]».
 
Ігар Карнялюк з'яўляецца аўтарам музыкі да фільмаў «Бандыцкі Пецярбург», «Майстар і Маргарыта», «Неба і зямля», «Легенда пра Тампука», «Ідыёт», «Расійскі пераклад», «Тарас Бульба».