Эва Маралес: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
imported>Move page script
др [Wp/be]-спасылкі
Радок 1:
[[Image:Morales 20060113 02.jpg|right|300 px|thumb|Маралес у студзені 2006]]
 
'''Хуан Эво Маралес Айма''' (''Juan Evo Morales Ayma'') (н. 26 кастрычніка 1959, г. Арынока, Арура), прэзідэнт [[wp/be/Балівія|Балівіі]]. Першы прадстаўнік карэннага насельніцтва Амерыкі ([[wp/be/Аймара|аймара]]), які кіруе Балівіяй, за больш як 500 год з часу іспанскай каланізацыі.
 
Прытрымліваецца левых палітычных поглядаў, з'яўляецца лідэрам партыі [[wp/be/«Рух да сацыялізму» (Балівія)|«Рух да сацыялізму»]] (ісп. ''Movimiento al Socialismo'') і ўзначальвае рух балівійскіх ''какалеро'' (вырошчвальнікаў [[wp/be/Кока|кокі]]), якія супрацьстаяць намеру ўрада [[wp/be/Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]] знішчыць гэтую сельскагаспадарчую культуру ў правінцыі Чапарэ ў паўднёва-ўсходняй Балівіі.
 
На прэзідэнцкіх выбарах 2002 заняў другое месца, што стала нечаканасцю для традыцыйных балівійскіх партый, а ў спалучэнні з яго індзейскім паходжаннем гэта зрабіла Маралеса знакамітым ва ўсёй [[wp/be/Лацінская Амерыка|Лацінскай Амерыцы]]. Перамог на выбарах 22 снежня 2005 пасля шэрагу агульнанацыянальных крызісаў наконт газавай прамысловасці і выкрыцця карумпіраванасці прафесійных балівійскіх палітыкаў. У выбарах удзельнічала 98,7% выбаршчыкаў, Маралес атрымаў 53,9% галасоў і больш як на 15% апярэдзіў свайго саперніка, былога прэзідэнта, кансерватара Хорхе Кіроху (''Jorge Quiroga'').
 
Праз месяц пасля перамогі, 21 студзеня 2006, Маралес наведаў індзейскую духоўную цырымонію на месцы археалагічнага помніка дакалумбавай эпохі і ў сучасным рэлігійным цэнтры Тыўанаку, дзе ён быў каранаваны як вярхоўны лідэр аймара, туземнай групы, да якой ён належыць. Маралес абвясціў, што ўпершыню пасля [[wp/be/Тупак Амару|Тупака Амару]] карэнны амерыканец атрымаў уладу ў Балівіі.
 
22 студзеня 2006 адбылася інаўгурацыя Маралеса ў [[wp/be/Ла-Пас|Ла-Пас]], дзе прысутнічалі прэзідэнт [[wp/be/Аргентына|Аргентыны]] [[wp/be/Нестар Кіршнер|Кіршнер, Нестар]], прэзідэнт [[wp/be/Венесуэла|Венесуэлы]] [[wp/be/Чавес, Уга|Уга Чавес]] і [[wp/be/Чылі|чылійскі]] прэзідэнт [[wp/be/Лагас, Рыкарда|Рыкарда Лагас]]. Прыватная сустрэча прэзідэнтаў Балівіі і Чылі (краін, якія некалі ваявалі за выхад да [[wp/be/Ціхі акіян|Ціхага акіяна]]) павінна была паказаць, што прэзідэнцтва Маралеса адкрывае новую эру і заканчвае 500-гадовы каланіяльны перыяд.
 
Маралес лічыць найгоршым ворагам [[wp/be/Чалавецтва|чалавецтва]] амерыканскі [[wp/be/Капіталізм|капіталізм]], супрацьстаіць [[wp/be/Імперыялізм|імперыялізму]] і [[wp/be/Неалібералізм|неалібералізму]]. Амерыканскую зону свабоднага гандлю (FTAA) называе «пагадненнем для легалізацыі каланізацыі Амерык». На міжнароднай арэне выказвае сімпатыі да левых палітыкаў: [[wp/be/Кастра, Фідэль|Фідэля Кастра]], Уга Чавеса, [[wp/be/Менчу, Рыгаберта|Рыгаберты Менчу]].
 
Ва ўнутранай палітыцы імкнецца правесці ў краіне масштабныя пераўтварэнні і намерваецца склікаць канстытуцыйную асамблею. Падтрымлівае нацыяналізацыю газанафтавай індустрыі (пачалася ў 2006). У сакавіку 2006 абвясціў аб павышэнні мінімальнай зарплаты на 50% з 440 [[Wp/be/Балівіяна|балівіяна]] (45 [[wp/be/Еўра|еўра]]) да 660 балівіяна (67 еўра).
 
Вядзе дыскусію з урадам ЗША па праблеме кокі, сцвярджае, што няўхільна прытрымліваецца антынаркатычнай пазіцыі («не будзе какаіну, але будзе кока»). Абараняе права карэнных народаў Балівіі вырошчваць гэтую традыцыйную культуру, маўляў, адсутнасць кокі азначала б адсутнасць [[wp/be/Кечуа|кечуа]] і аймара. Сапраўды, наркатычны эфект лісця кокі меншы, чым у [[wp/be/Кафеін|кафеіна]], які ўтрымліваецца ў [[wp/be/Кава|каве]], і для многіх бедных балівійцаў жаванне лістоў кокі з'яўляецца натуральным сродкам вытрымаць доўгі працоўны дзень (да пятнаццаці і нават васемнаццаці гадзін у дзень) і не прыводзіць да наркатычных праблем у грамадстве.
 
[[Image:Moraleslula 20060113 02.jpg|left|200 px|thumb|Маралес прымае віншаванні з нагоды абрання ад прэзідэнта Бразіліі Лулы.]]
 
Нежанаты, пратакольныя функцыі першай ледзі выконвае яго сястра. Маралес моцна адрозніваецца ад традыцыйных лацінаамерыканскіх палітыкаў сваім спакойным стаўленнем да ўмоўнасцей. У студзені 2006 ён скараціў сваю зарплату на 57% да 1875 USD/месяц. Да выбараў ён дзяліў кватэру з іншымі функцыянерамі сваёй партыі. Паняцце [[wp/be/Дрэс-код|«дрэс-код»]] для яго таксама ўмоўнасць. Вялікі прыхільнік [[wp/be/Футбол|футбола]].
 
== Спасылкi ==