Караімы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:Trakai Kenesa.JPG|thumb|[[Кенаса ў Тракаі|Храм караімаў (кінаса) у Тракаі]] ]]
[[Image:Karaite Kenesa Vilnius.jpg|thumb|Кінаса ў Вільні]]
'''Караі́мы''' (саманазва ''карайлар'') — народ, які жыве ва [[Украіна|Украіне]] (пераважны ў [[Аўтаномная рэспубліка Крым|Рэспубліцы Крым]]), [[Літва|Літве]] ([[Тракай]], [[Вільнюс]]), [[Расія|Расіі]], [[Польшча|Польшчы]]. Іх агульная колькасць у гэтых краінах паводле апошніх перапісаў насельніцтва складае каля 2 тыс. чал.
Радок 5:
Былі пашыраны ў [[Крым]]е, а з [[XIV стагоддзе|XIV ст.]] ў [[ВКЛ]]. Крымскія караімы з'яўляюцца нашчадкамі цюркскіх плямёнаў, што ўваходзілі ў VIII — [[X стагоддзе|X ст.]] у склад [[Хазарскі каганат|Хазарскага каганата]]. Частку крымскіх караімаў захапіў у палон [[Вітаўт Кейстутавіч|Вітаўт]] і рассяліў па абшарох [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага]].
 
Паходжанне караімаў дакладна не высветлена. Першапачаткова караімамі (літар. на [[іўрыт|іўрыце]] "«якія чытаюць"») у 8 ст. ў [[Багдад]]зе называлася яўрэйская секта, створаная Ананам бен Давідам. Веравучэнне секты было заснавана на прызнанні адзінай крыніцай веры Бібліі (Стары запавет) і адмаўленні рабінска-талмудысцкай традыцыі. У 9 ст. іх дактрыну распрацаваў Беньямін Нахавендзі, караімскае сектанцтва пашырылася ў Грузіі, Палесціне, Егіпце, Іспаніі і інш. У 12 ст. цэнтр духоўнага жыцця караімаў перамясціўся ў Візантыю, дзе ў 12-16 ст. створаны працы на іўрыце: "«Гронка скрыпеню"» Іехуды Хадасі (збор багаслоўя караімаў), "«Кніга адбору"» Ахарона ха-Рофе (каментарый да Бібліі) і інш. У 12 ст. караімы з'явіліся ў Крыме, у 13 ст. ў г. Салхат (сучасны Стары Крым) існавала іх шматлікая абшчына. На думку некаторых даследчыкаў, караімы прыбылі сюды з Візантыі; караімскі ж гісторык 19 ст. Абрам Фірковіч прапанаваў версію, што караімы  — нашчадкі старажытных ізраільцян, якія аселі ў Крыме яшчэ ў 6 ст. да н.э. Апошняя версія адвяргаецца сучаснай навукай. Больш верагоднай з'яўляецца думка пра зліццё караімаў-сектантаў з цюркамі-хазарамі, якія вызнавалі іўдаізм і пасля разгрому Хазарскага каганата кіеўскім князем Святаславам (10 ст.) былі выцеснены ў Крым. Тут караімы аформіліся як народнасць з уласнай караімскай мовай, што належыць да кыпчакскай групы цюркскіх моў. Іх галоўным горадам доўгі час была горная крэпасць Чуфут-Кале, караімы называлі яе "«Яўрэйская скала"» і звязвалі з ёй шмат легенд.
 
Паводде караімскага падання, у 1392 вялікі князь ВКЛ Вітаўт разбіў крымскіх татараў і захапіў шматлікі палон, у т.л. і караімаў. Палонныя былі паселены ў Троках (сучасны Тракай), Луцку, Галічы, каля Львова; пазней караімы сталі рассяляцца па іншых гарадах Літвы, Валыні, Падолля. Караімская мова падзялілася на 3 дыялекгы: трокскі (паўночны), галіцкі (паўднёвы) і крымскі.
 
Вялікае Княства Літоўскае станавілася важным культурным цэнтрам караімаў. На караімскую мову была пераведзена літургія. Першы караімскі багаслоў у ВКЛ Іцхак бен Аўрахам Трокі (Трокскі) вядомы як аўтар палемічных антыхрысціянскіх трактатаў "«Умацаванне веры"», перакладзеных у 1681 на латынь. У сярэднявеччы караімы ўспрымаліся ўладамі і мясцовым насельніцгвам як яўрэі; у 1495 пры выгаанні яўрэяў з ВКЛ караімы таксама падлягалі высяленню, у час войнаў і бунтаў, як і яўрэі падвяргаліся пагромам.
 
[[Image:Qaraylar.jpg|thumb|Караімы, малюнак XIX ст.]]
3 уваходжаннем Крыма і ВКЛ у склад Расійскай імперыі караімы атрымалі шэраг ільгот, якіх не мелі яўрэі: магчымасць набываць зямельную ўласнасць, палёгку ад падаткаў, з 1827-28  — і вызваленне ад воінскай павіннасці. Гэта адбывалася дзякуючы намаганням лідараў караімскіх абшчын (прадпрымальнікаў і землеўласнікаў), якія ў хадайніцтвах да ўрада падкрэслівалі сваё прынцыповае адрозненне ад артадаксальных іўдаістаў. У адрозненне ад яўрэяў Крыма, у асноўным дробных гандляроў і рамеснікаў, караімы былі земляробамі, валодалі тытунёвымі плантацыямі, садамі, салянымі капальнямі. У 1835 караімы дамагліся высялення яўрэяў з Трокаў і змены афіцыйнай назвы супольнасці: замест "«яўрэі-караімы"» яны сталі называцца "«рускія караімы старазапаветнага веравызнання"», а пазней  — проста караімы У 1837 караімы атрымалі права рэлігійнвага самакіравання: у Таўрычаскай губерні (Крым) выбіраўся галава духавенства  — хахам (гахам) з рэзідэнцыяй у Еўпаторыі, яму падначальваліся газаны  — кіраўнікі кінас (караімскіх сінагог). Хахам і газаны еўпатарыйскай кінасы складалі Таўрычаскае караімскае духоўнае ўпраўленне, якому ў 1850 былі падначалены і караімы заходніх губерняў. У 1863 караімы поўнасцю ўраўнаваны ў правах з карэнным насельніцтвам Расійскай імперыі. У 1897 агульная колькасць караімаў у Расіі складала 12,9 тыс. чалавек.
 
У 18-19 ст. вылучыўся шэраг караімскіх багасловаў і гісторыкаў. Сярод апошніх найбольш значнымі былі С. бен М.Луцкі, які ў 1750 пасяліўся ў Чуфут-Кале і выдаў працу "«Шлях праведных"», дзе выкладзена гісторыя караімаў са спісам усіх караімскіх твораў, і А. Фірковіч (п. у 1874), творы якога былі даволі тэндэнцыйныя. Значны ўклад у распрацоўку гісторыі караімаў зрабіў вядомы расійскі семітолаг А. Гаркаві.
 
Пасля 1917 частка крымскіх караімаў эмігравала з Расіі ў Польшчу, Францыю, Германію, Турцыю. Колькасць крымскіх і польска-літоўскіх караімаў паменшылася ў выніку асіміляцыі. У 1926 ў СССР (пераважна ў Крыме) пражывала каля 9 тыс. караімаў, а за яго межамі  — 5 тыс. Караімы жылі ў Польшчы і Літве, на пачатку 1930-х г. іх невялікія групы былі ў Турцыі (Стамбул), Егіпце (Каір), Іраку.
 
У 1920-30-я г. цэнтрам культурнага жыцця караімаў была Вільня, дзе выдаваліся часопіс "«Mysl Karaimska"» ("«Караімская думка"», 1924), і "«Наша думка"» (на караімскай мове), літаратурныя творы. Трокскі хахам С. Шапшал сабраў унікальную калекцыю караімскіх старажытнасцей (у 1940 створаны музей караімскай культуры).
 
У 2-ю сусветную вайну тэарэтыкі германскага расізму не прызналі ў караімах этнічнага сваяцтва з яўрэямі, таму караімы пазбеглі генацыду ў час акупацыі і толькі ў асобных гарадах (напр., Кіеве) падзялілі лёс яўрэяў. Сярод караімаў, якія ў вайну ваявалі ў Чырвонай Арміі, быў генерал [[Уладзімір Калпакчы]].
Радок 26:
Вядзецца праца па нацыянальна-культурным адраджэнні, развіцці караімскай мовы, якую караімы часткова захавалі да нашага часу. Спецыяльная экспазіцыя па гісторыі і культуры караімаў аформлена ў музеі [[Тракайскі замак|Тракайскага замка]].
 
== Літаратура ==
* Бажэнаў Ю., Басін Я. Караімы // ЭГБ, т.4. - — Мн., 1997.
* Тюркские народы Крыма: Караимы. Крымские татары. Крымчаки  — Москва, 2003.  — 459 стр. ISBN 5-02-008853-6
 
{{commonscat|Karaism}}