Юзаф Нарановіч-Наронскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
imported>Move page script
др [Wp/be]-спасылкі
Радок 1:
'''ЯЗЭП НАРАНОВІЧ-НАРОНСКІ''' (? – [[Wp/be/1678|1678]]), інжынер, картограф і гісторык [[Wp/be/ВКЛ|ВКЛ]] і [[Wp/be/Прускае герцагства|Прускага герцагства]]. [[Wp/be/Пратэстанцтва|Пратэстант]] па веравызнанні, лічыў сябе [[Wp/be/Русіны|русінам]].
 
Н.-Н. вучыўся ў кальвінскай гімназіі ў [[Wp/be/Кейданы|Кейданах]]. З [[Wp/be/1644|1644]] на службе ў [[Wp/be/Радзівіл, Януш|Я. Радзівіла]], у 1644–[[Wp/be/1653|1653]] зрабіў планы гарадоў ВКЛ належачых [[Wp/be/Радзівілы|Радзівілам]]. Пасля смерці Я. Радзівіла пераехаў у Прусію да [[Wp/be/Радзівіл, Багуслаў|Б. Радзівіла]]. У Прусіі стварыў «Генеральную карту Ўсходняй Прусіі», падрыхтаваў праект злучэння рэк [[Wp/be/Нёман|Нёмана]] і [[Wp/be/Прэголя|Прэголі]]. Памёр у [[Wp/be/Кёнігсберг|Кёнігсберзе]]. Большасць вядомых па крыніцах прац Н.-Н. не захавалася.
 
==Творы==
* «Мастацтва матэматычных навук» ([[Wp/be/1650|1650]]), праца па оптыцы, геаметрыі і фартыфікацыі.
* «Мастацтва артылерыі» ([[Wp/be/1665|1665]])
* «Праўдзівая гісторыя манархіі скіфаў і сарматаў» ([[Wp/be/1670|1670]]), праца па гісторыі [[Wp/be/Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]].