'''Пагадненне Вайтангі''' ([[Wp/be/Маоры (мова)|маоры]]: ''Te Tiriti o Waitangi'') было падпісана [[Wp/be/6 лютага|6 лютага]] [[Wp/be/1840|1840]] года пры [[Wp/be/Вайтангі (Нортленд)|Вайтангі]] ў "Бухце астравоў" [[Wp/be/Новая Зеландыя|Новай Зеландыі]] паміж [[Wp/be/Аб'яднанае Каралеўства|Аб'яднаным Каралеўствам]] (брытанская карона) і прадстаўнічымі правадырамі [[Wp/be/Маоры|маоры]]. Паміж брытанскімі прадстаўнікамі і кіраўнікамі саюзу аб'яднаных плямён Новай Зеландыі была дасягнута дамова па каланіяльным статусе краіны і гарантыям абмысловых правоў маоры ў яе межах. Сёння 6 лютага з'яўляецца [[Wp/be/Нацыянальнае свята|нацыянальным святам]] Новай Зеландыі.
Па "пагадненню", як яго звычайна называюць новазеландцы, Новая Зеландыя набывала статус брытанскай [[Wp/be/Калонія|калоніі]]. Падпісанне пагаднення лічыцца пачаткам [[Wp/be/Гісторыя Новай Зеландыі|гісторыі сучаснай Новай Зеландыі]]. Маоры адмаўляліся ад свайго права на набыццё [[Wp/be/Незалежнасць|незалежнасці]], атрымліваючы ўзамен на гэта статус брытанскага грамадзяніна. Акрамя гэтага, за маоры захоўвалася права на землю і іншую [[Wp/be/Уласная маёмасць|ўласную маёмасць]].
Цяжкасці з дакладным перакладам тэксту пагаднення у час падпісання пазней неаднойчы выклікалі кантраверсійныя трактаванні асобных пунктаў дакументу. Так, у выніку дзейнасці заснаванага ў [[Wp/be/1975|1975]] годзе [[Wp/be/Трыбунал Вайтангі|Трыбунала Вайтангі]] маоры змаглі вырашыць некаторыя пункты пагаднення ў сваю карысць.