Вікіпедыя:Праект:Правапіс: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 19:
** [[Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Перадача іншамоўных назваў/Практычная транскрыпцыя:Польшча|'''Практычная транскрыпцыя:Польшча''']] (і падобныя старонкі) — выкладанне агульных прынцыпаў для перадачы назваў пэўнай краіны, зацверджаны супольнасцю.
** [[Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Перадача іншамоўных назваў/Іменаслоў:Польшча|'''Іменаслоў:Польшча''']] (і падобныя старонкі) — выкладанне канкрэтных уласных назваў (у першую чаргу, імёнаў), якія рэкамендуюцца ў якасці беларускіх адпаведнікаў.
 
== Аўтарытэтныя крыніцы ==
Матэрыялы праекту павінны абапірацца на аўтарытэтныя крыніцы. Аўтарытэтнасць кожнай крыніцы вызначаецца супольнасцю.
Кожная крыніца можа мець адзін з наступных узроўняў аўтарытэтнасці:
* '''Максімальны'''. Напісанне згодна з крыніцай ні ў кога не выклакае сумненняў і супраціву. Звычайна, такімі крыніцамі становяцца аўтарытэтныя навуковыя працы па правапісу на дакладную тэматыку; аўтарытэтныя слоўнікі.
* '''Сярэдні'''. Такія крыніцы маюць шырокае прымяненне і распаўсюджанне, але іх асноўнай мэтай звычайна з'яўляюцца не спраўджанне правапісу, таму памылкі могуць сустракацца. Напрыклад, БЭ, ЭГБ і іншыя энцыклапедыі; афіцыйныя сайты арганізацый і інш.
* '''Нізкі'''. Пераважна аўтарскія праекты, якія не праходзілі сур'ёзнай навуковай рэцэнзіі. Звычайна маюць дарадчую ролю ў спрэчных выпадках.
* '''Уласная распрацоўка Вікіпедыі'''. Распрацоўваецца і прымаецца супольнасцю, можа прымяняцца ў выпадках, калі іншых крыніц бракуе.
* '''Спецыфічны'''. Мае абмежаванае прымяненне ў канкрэтнай сферы, але ў ёй мае значны аўтарытэт. Можа таксама падзяляцца на максімальны, сярэдні і нізкі ўзроўні.