Глеб Усяславіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
др →‎Жыццяпіс: вікіфікацыя
Радок 70:
Напэўна, другі паводле старшынстве, пасля [[Барыс Усяславіч|Барыса]], сын Усяслава Полацкага, т. б. мог нарадзіцца ў канцы 1040-х гадоў. Таксама ёсць версіі, што нарадзіўся Глеб каля 1070 года<ref name="БС"/>, бо ў 1073 годзе, верагодна, быў заручаны з дачкой [[Яраполк Ізяславіч|Яраполка Ізяславіча]] — [[Настасся Яраполкаўна|Настассяй]], за якой, магчыма, і атрымаў [[Горад Мінск|Менск]]<ref>Заяц Ю. Л. Менская зямля… С. 10.</ref>, які пасля смерці бацькі (1101) стаў яго ўдзелам.
 
Глеб, як князь менскі, імкнуўся пашырыць свой удзел і амаль адразу па смерці бацькі пачаў вайну з братамі — выгнаў [[Давыд Усяславіч|Давыда]] і, магчыма, [[Раман Усяславіч|Рамана]]. У 1104<ref>[[Іпацьеўскі летапіс]]</ref>/1105 г. да Менска прыйшло аб'яднанае войска рускіх князёў — вялікі князь кіеўскі [[Святаполк Ізяславіч|Святаполк]] накіраваў супраць Глеба ваяводу Пуцяту, [[Уладзімір Манамах|Уладзімір Усеваладавіч]] свайго сына {{нп3|[[Яраполк Уладзіміравіч|Яраполка|ru|Ярополк Владимирович}}]], чарнігаўскі князь {{нп3|Алег Святаславіч||ru|Олег Святославич}} хадзіў сам і прывёў з сабой глебавага брата [[Давыд Усяславіч|Давыда Усяславіча]]. Мэтай, верагодна, было вяртанне Давыду ўдзела<ref>Рапаў…</ref>. Аднак паход на Менск не меў поспеху<ref name="БС"/>, верагодна з-за таго, што вялікі князь кіеўскі [[Святаполк Ізяславіч|Святаполк]] папраўдзе не хацеў паразы Глеба Усяславіча — свайго сваяка і саюзніка. Пры падтрымцы Святаполка Глеб далучыў да сваіх уладанняў землі па берагах Дняпра дзе пабудаваў крэпасці [[Горад Орша|Оршу]], [[Гарадскі пасёлак Копысь|Копысь]] і іншыя<ref name="БС"/><ref>Ляўко В. М. Смаленска-Полацкае… С. 174—175.</ref>.
 
Па смерці Святаполка (16.4.1113), вялікім князем кіеўскім быў абраны [[Уладзімір Манамах|Уладзімір Усеваладавіч]] — асноўны праціўнік Святаполка і Глеба, які разыходзіўся з імі па многіх пытаннях рускай унутранай палітыкі, у т. л. пра спадчыну стальцоў. Абвастрэнне канфлікту было непазбежным. У 1116 годзе Глеб напаў на зямлю [[дрыгавічы|дрыгавічоў]] і спаліў горад [[Горад Слуцк|Слуцк]]<ref name="БС"/>, які належаў непасрэдна Уладзіміру. Уладзімір, быццам угаворваў Глеба вырашыць пытанні мірам, але Глеб быццам не хацеў прызнаваць сябе вінаватым і абвінавачваў ва ўсім самога Уладзіміра. На Менскае княства быў накіраваны ўдар шматлікага войска з трох бакоў. Смаленскі князь [[Вячаслаў Уладзіміравіч|Вячаслаў]], сын Уладзіміра, захапіў Оршу і Копысь. Аб'яднанае войска стрыечнага брата Уладзіміра чарнігаўскага князя {{нп3|Давыд Святаславіч|Давыда|ru|Давыд Святославич}} і сына Уладзіміра пераяслаўскага князя {{нп3|Яраполк Уладзіміравіч|Яраполка|ru|Ярополк Владимирович}}, узяло прыступам [[Горад Друцк|Друцк]]. Сам Уладзімір накіраваўся да Менска і аблажыў горад. Двухмесячная аблога не дала поспеху, але Уладзімір хацеў працягваць аблогу, загадаў будаваць пад менскім [[дзядзінец|дзядзінцам]] сабе хату на зіму.