Інфлянцкае княства: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др +
Радок 3:
Спачатку часовым губернатарам гэтай тэрыторыі быў былы магістр Кетлер. Берасцейскі сойм ВКЛ 1566 зрабіў кіраўніком Лівоніі Яна Хадкевіча. Ён дасягнуў поўнага злучэння Лівоніі з ВКЛ, што адбылося на Гарадзенскім сойме. [[26 снежня]] [[1566]] Гарадзенскі сойм уключыў Інфлянцкае княства ў склад ВКЛ. Лівонцы прызналі сябе часткай ВКЛ, але захавалі свае мясцовыя правы. Кіраваў гэтай калоніяй губернатар, які прызначаўся каралём і вялікім князем літоўскім. Сталіцай быў горад [[Дынабург]]. Пасля [[Люблінская унія|Люблінскай уніі 1569]] і ўтварэння [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] ВКЛ здолела захаваць свае правы на Лівонію, як на Задзвінскае герцагства.
 
Неўзабаве пачалася вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600 – 1629). Першы ўдар шведаў прыпаў менавіта на Задзвінскае герцагства. Герцагства практычна распалася. Пасля 1629 у ВКЛ засталася толькі [[Латгалія]], а паўднёвая Эстонія і паўночна-заходняя частка Латвіі разам з [[Горад Рыга|Рыгай]] адышла да Швецыі. Пасля Паўночнай вайны ў 1721 годзе гэтыя землі забрала Расія.
 
Латгалія ў складзе ВКЛ была падзелена на чатыры староствы: Дынабургскае, Рэжыцкае, Люцынскае і Марыенгаўзскае. У 1667 Сойм ВКЛ аб’яднаў іх у Інфлянцкае ваяводства з цэнтрам у Дынабургу. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 Латгалію захапіла [[Расійская імперыя]].