Бердыж (археалагічны помнік): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі |
вікіфікацыя |
||
Радок 1:
{{Значэнні|Бердыж}}
'''Бердыж''', або '''Бердыжская стаянка''' — археалагічны помнік каля [[Вёска Падлужжа|в. Падлужжа]] [[Чачэрскі раён|Чачэрскага раёна]] [[Гомельская вобласць|Гомельскай вобласці]]. За 0,3 км на поўдзень ад вёскі, на схіле высокага правага берага [[Рака Сож|р. Сож]], ва ўрочышчы Калодзежкі, якое складаецца з паўночнага і паўднёвага яроў. Культурны пласт помніка найлепш захаваўся на поўдні ад яра. Стаянка адкрыта [[К. М. Палікарповіч|К. М. Палікарповічам]] у [[1926]] г. У яе вывучэнні ў далейшым прымалі ўдзел вядучыя спецыялісты ў галіне першабытнай археалогіі, а таксама [[Палеанталогія|палеантолагі]], [[Геалогія|геолагі]] і [[Палеагеаграфія|палеагеографы]]. Раскопкі праводзіліся ў [[1926]] г. [[Канстанцін Міхайлавіч Палікарповіч|К. М. Палікарповічам]] (ускрыта 10 кв. м.), у [[1927]] г. [[Сяргей Мікалаевіч Замятнін|С. М. Замятніным]] (20 кв. м.), у [[1928]]—[[1929]] гг, [[1938]]—[[1939]] гг. К. М. Палікарповічам, {{нп3|Пётр Пятровіч Яфіменка|П. П. Яфіменкам|ru|Ефименко, Пётр Петрович}}, [[Глеб Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі|Г. А. Бонч-Асмалоўскім]], [[Валерыян Інакенцьевіч Громаў|В. І. Громавым]], Г. Ф. Мірчынкам (240 кв. м.), у [[1959]] г., [[1968]]—[[1970]] гг. [[Уладзімір Дзмітрыевіч Будзько|У.
Аднак, паколькі раскопкі праводзіліся са значнымі перапынкамі па часе і ў сувязі са стратай у гады вайны даваеннай палявой дакументацыі, у далейшым адны і тыя ж плошчы неаднаразова ўскрываліся паўторна. З улікам распаўсюджання познапалеалітычных артэфактаў тэрыторыі, якую займала старажытнае паселішча, па дадзеных А. Г. Калечыц, мела плошчу каля 500 кв. м.
Радок 5 ⟶ 6:
У раскопе [[1926]] г. было знойлзена больш за 700 фауністычных рэшткаў, якія (па вызначэнні В. І. Громава) належалі маманту, каню і мядзведзю, а таксама некалькі дзесяткаў крэменяў, кавалкі касцянога вугалю. Сярод крэменяў былі і штучна апрацаваныя, у т.л. пласціны, адшчэпы. Пасля раскопак С. М. Замятніна з'явілася першае меркаванне аб узросце помніка. Вучоны датаваў стаянку верхнепалеалітычным часам і правёў аналогіі з помнікамі Касцёнкі-1, Боршава-1, Гагарына і з познаарыяньякскімі помнікамі Маравіі і Ніжняй Аўстрыі (Пшэдмасць, Ніжні Вістэрніц, Пекарна, Вілендорф і інш.). Велізарную ролю ў высвятленні стратыграфіі культурнага пласта Бердыжа ў перадваенныя гады адыгралі работы Г. Ф. Мірчынка. Зробленыя ім высновы ў наступным былі дэталізаваны і ўдакладнены, але прынцыпова не змяніліся.
Працы вучоных, якія вывучалі стаянку ў пасляваеныя гады, былі скіраваны на ўдакладненне стратыграфіі і геалагічных умоў залягання культурнага пласта помніка. Л. М. Вазнячук з гэтай мэтай у 1959 г. заклаў на стаянцы звыш 30 шурфаў. На пачатку 1970-х гг., па меркаванні [[Уладзімір Дзмітрыевіч Будзько|У.
Агульная колькасць знаходак, атрыманых за гады раскопак, перавышае 3 тыс. адз., у т.л. каля 2 тыс. касцявых рэшткаў, большасць з якіх належала маманту. Колькасны пераважаюць цэлыя і фрагментаваныя рэбры, пазванкі, расколатыя трубчастыя косткі, зубы, фрагменты чэрапа, біўняў і інш. Ад 50 іншых жывёл захаваліся цалкам некалькі чарапоў, ніжніх сківіц, біўняў, радзей лапатак і костак таза. Астатнія касцявыя рэшткі — адзінкавыя косткі яшчэ 14 відаў жывёл, сярод якіх тыповыя прадстаўнікі верхнепалеалітычнага комплексу: валасаты насарог, конь, мядзведзь, пясец, паўночны і высакародны алені і інш.
|