Марыя Гажыч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Біяграфія: афармленне
др афармленне
Радок 30:
 
Нарадзілася ў сям’і Тадэвуша Хшаноўскага — царскага чыноўніка высокага рангу, які працаваў у галіне будаўніцтва чыгункі і мастоў у Курскай губерні. Маці Марыі — Эльжбета Нобель — паходзіла са шведскай арыстакратыі. Сям’я мела чацвёра дзяцей і жыла заможна. Зімовыя месяцы праводзілісь пераважна ў Варшаве, улетку падарожнічалі па Еўропе. Часта наведвалі маёнтак Сегянёўшчыну пад [[Ваўкавыск]]ам, належыўшы бацьку, які любіў паляваць у Свіслацкай пушчы.
[[Выява:Maria Gazhych AutoPortrait 01.jpg|Мініміні|злева|Аўтапартрэт, [[1896 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва|1896]].]]
Першапачатковую адукацыю дзеці Хшаноўскіх атрымоўвалі дома, дзе асаблівая ўвага надавалася вывучэнню моваў, для чаго запрашаліся настаўнікі з Францыі і Англіі. Мастацкую Марыя адукацыю атрымала ў Варшаве, у 1874–1878 гадах, у класе малюнка Войцеха Герсана, які быў выпускніком Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Пасля закрыцця ў 1866 годзе Школы мастацтваў у Варшаве гэты клас на 40 лет стаў адзінай мастацкай вучэльняй Польскага Каралеўства. Там Марыя пазнаёмілася і пасябравала з Ганнай Білінскай, будучым вядомым польскім мастаком, яскравай прадстаўніцай «Mіodej Polski». У 1878 годзе, падчас вучобы ў Класе малюнка, Марыя дэбютавала на выставе Таварыства заахвочвання мастацтваў («Захэнце») у Варшаве.