Беларуская Народная Рэспубліка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: cs:Běloruská lidová republika
Радок 46:
 
== Палітычны крызіс БНР ==
Выданне 3-яй Устаўнай граматы і пасылка тэлеграмы імператару Германіі выклікалі ў БНР палітычны крызіс. Са складу Рады выйшлі гарадская група, прадстаўнікі Бунда, Аб'яднаная яўрэйская сацыялістычная партыя. БСГ раскалолася. Утварыліся новыя партыі: [[Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя, 1918|Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя]] (БСДП), Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў (БПСФ), Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПСР).
 
Лідэрамі БСДП былі [[А. Смоліч]], [[Б. Тарашкевіч]], [[Я. Лёсік]], [[Алесь Гарун|А. Прушынскі]], [[С. Рак-Міхайлоўскі]], [[А. Луцкевіч]], [[І. Луцкевіч]]. Яе праграма прадугледжвала рэфармісцкае пераўтварэнне капіталістычнага ладу грамадства ў сацыялістычны. Задача нацыяналізацыі прамысловасці не ставілася. Зямлю меркавалася перадаць сялянам для арганізацыі на ёй дробных працоўных гаспадарак. Памешчыкам мелася на ўвазе захаваць разумную норму карыстання зямлёй. Высоўвалася патрабаванне аб'яднання ўсёй этнічнай тэрыторыі беларусаў у незалежнай БНР.