Гонта: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'ГОНТА (польс. gont), драўляны матэрыял для крыцця даху і сцен y форме невялікіх тонкіх дошчач...' |
др + {{няма катэгорый}}, + {{тупіковы артыкул}} |
||
Радок 1:
ГОНТА (польс. gont), драўляны матэрыял для крыцця даху і сцен y форме невялікіх тонкіх дошчачак, востра саструганых з аднаго боку і з пазам з другога. Робідца з яловай, хваёвай, асінавай і інш. драўніны, даўжынёй звычайна 50—60 см, шырынёй каля 10 см. Дах з Гонты служыць 25—35 гадоў. Вядома ва ўсёй Еўропе.
У Беларусі гонта вядома з даўніх часоў, рабілася ўручную (радыяльным расколваннем), пазней — на механізаваных станках (распілоўваннем). Гонтай крылі дахі ўсіх тыпаў будынкаў. Дошчачкі ўваходзілі адна ў адну і прыбіваліся да дахаў. Кожны верхні рад гонты перакрываў ніжэйшы, таму пакрыццё атрымлівалася шматслойнае — да 4 слаёў (касцёл y Койданаве, 18 ст.). Часам гонту ніжняга, навіслага над карнізам рада рабілі завостранымі, што ўпрыгожвала дах (сядзібны дом y Борках Дзятлаўскага, званіцы ў Белагрудзе Лідскага і Шарашове Пружанскага, касцёл y Жытомлі Гродзенскага раёнаў).
== Літаратура ==
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.: А — Аршын / Рэд кал.: Г. П. Пашкоў і інш. -Мінск: БелЭн, 1996, т. 5, стар. 351
{{няма катэгорый}}
{{тупіковы артыкул}}
|