Цмок: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 14:
 
=== Цмок як гіганцкі змей ===
У некаторых казках і баладах цмок - рэптылія-пачвара, у якой 3, 7, 9, 12 ці нават 24 галавы. У казцы "[[Хведар Набілкін і сапраўдныя асілкі]]" героі пачаргова перамагаюць трох шматгаловых цмокаў. Паводле некаторых паданняў, раней рэкі былі вялічэзныя, ніхто па іх не хадзіў, і жыло у вадзе безліч змеяў, у іншых па 11 галоў. Яны душылі людзей. Цмок у гэтым сюжэце - імя ўласнае, адзін са змеяў. Жыў ён адзін, меў рогі і вялізную пашчу, якой мог адразу праглынуць чалавека. Людзі былі язычнікамі і маліліся яму. Забіў пачвару [[Юрай|Юр'я]] ([[Георгій Перамаганосец|Георгій Перамоганосец]])<ref>Запісана ў в. Новы Мір Веткаўскага р-на ад Хадуньковай Ганны Трафімаўны, 1914 г.н. (раней пражывала ў в. Малінаўка Бранскай вобл.), студэнткай Хадуньковай Н. (2002 г.)</ref>. У іншых крыніцах цмок - злы змей, які шкодзіць людзям, паліць хаты<ref>Запісана ў в. Пірэвічы Жлобінскага р-на ад Калядзенка Сафіі Васільеўны, 1935 г.н., студэнткай Шышовай К. (2006 г.)</ref>, пушчае з пашчы полымя. Яшчэ адна крыніца дадае: ростам Цмок з вялікі [[Хата|дом]], але вельмі лянівыгультаяваты - калі нехта з людзей патурбуе яго, то ён не абавязкова будзе нападаць, а спачатку ўзважыць, ці вартая ахвяра парушанага спакою. Паводле фалькларыста М. Федароўскага, цмок - пачвара з кіпцюрамі, як сярпы, і з такімі вострымі крыламі, што можа што заўгодна перасекчы імі, як мячом. Цмок - найстарэйшы звер у свеце. Можа жыць як у возеры ці балоце (што адпавядае яго хтанічнай прыродзе) так і ў небе<ref>Міфалогія беларусаў: энцыклапедычны слоўнік / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. — Мн.: Беларусь, 2011. — 607 с.: іл.</ref>. Цмок [[Вяль]] жыве ля валуна і шкодзіць людзям: завальвае дарогу, крадзе скаціну. Аднойчы кемлівы селянін знішчае яго, скарміўшы пачвары скуру [[Бараны|барана]], у якую заліў смалу.
 
У казках, замовах, легендах таксама фігурыруюць змеі-пачвары ці магічныя змеі не пад імем "цмок": змеі [[Шкурапея]], Хама-Хаміца, Сохва, Рабея<ref>[http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=5085&mode=print Магічны... вуж]</ref> з народных замоў, [[Цуда-Юда]] з казкі "[[Удовін сын, казка|Удовін сын]]" і інш. У замовах змяя Шкурапея часцей за ўсё сядзіць на дрэве ў гняздзе ці на валуне. Ад яе патрабавалі забрацті іь яд у чалавека, якога нядаўна ўкусіла змяя. Калі Шкурапея не возьме яд, то Бог нашле на яе сваі маланкі<ref>[http://archive.is/0dcKj Хрэстаматыя. Вучэбны дапаможнік па раздзеле “Замовы” для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 “Беларуская філалогія”. Гомель, 2011]</ref>. Відаць, у старажытным, язычніцкім варыянце замовы замест хрысціянскага Бога быў [[Пярун]] - постаць, варожая змеям, як і багі-грамабоі большасці міфалогій.
Радок 22:
 
У [[Лукомскі цмок|лукомскім паданні]] цмок выглядае "быццам чалавек", жыве ўнутры вялікага валуна (у валуна ёсць рэальны прататып, які існуе і сёння) і шые людзям адзенне. Часам ён ператвараецца ў [[Вясёлка|вясёлку]], размяшчаецца над лукомскім возерам і п'е адтуль ваду, якую перапампоўвае на неба, каб ішлі дажджы. Яму спадабалася дзяўчына, але тая не папярэдзіла цмока, калі пачалася навальніца. Мой спужаўся і паляцей над возерам. Але маланкі яго забілі. Адразу ж пачаліся бясконцыя дажджы, якія маглі затапіць усю зямлю. Толькі калі цела цмока было пахавана, дажджы скончыліся. Верагодна, тут прысутнічае рэшта старажытнага язычніцкага міфа аб змаганні Пяруна (бога-грамабоя) з нейкім зямным богам (верагодна, [[Вялес|Вялесам]]), аб смерці апошняга і аб выкліканым смерцю парушэнні прыроднага балансу (патопе).
 
== Цмокі ў літаратуры фэнтэзі ==
Цмокі з'яўляюцца ўжо ў першых класічных творах фэнтэзі ("Конан з Кімерыі" Р. Говарда, "Хобіт" Дж. Р.Р. Толкіна, "Хронікі Нарніі" К. Льюіса). Вобраз цмока вар'іруецца ад добрай, мудрай істоты ("Хронікі мяшанкі" Андрэ Нортан і Мерсэдэс Лэкі, "Сага пра Элрыка") да жорсткіх пачвар, часам нізкаінтэлектуальных ці зусім па-жывёльнаму неразумных (сусвет Забытых Каралеўстваў, сусвет The Elder Scrolls, сусвет Dragon Age, Міжзем'е Толкіна).
 
== Навуковае тлумачэнне ==