Ян Снядэцкі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, стылявыя змены, сумесь раскладак
вікіфікацыя, афармленне
Радок 12:
|месца смерці = [[Яшуны]] пад [[Вільнюс|Вільняй]]
}}
[[Выява:Autograph-JanSniadecki.png|250px|thumb]]
 
'''Ян-Баптыст-Уладзіслаў Снядэцкі''' ({{ДН|29|8|1756}}, Жнін каля [[Горад Гнезна|Гнезна]] — {{ДС|21|9|1830}}, Яшуны) — [[астраном]], [[матэматык]], [[філосаф]], педагог; прафесар і рэктар [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскага ўніверсітэта]], брат [[Андрэй Снядэцкі|Андрэя Снядэцкага]].
 
Радок 28 ⟶ 26:
Галоўнай працай Я. Снядэцкага, якая прынесла яму еўрапейскую вядомасць, была біяграфія [[Мікалай Капернік|Мікалая Каперніка]]: «О Koperniku, rozwiązanie zadania, które Towarzystwo Warszawskie Przyjaciół Nauk do odpowiedzi ogłosiło etc.» (Bapшава, 1802). У 1803 годзе гэта праца выйшла ў Варшаве на [[Французская мова|французскай]] мове, з некаторымі дадаткамі. У тым жа годзе яна было перавыдана, з некаторымі зменамі, пад загалоўкам «Discours sur Nicolas Kopernik». Пазней праца вытрымала яшчэ два перавыданні; апроч таго была перакладзеная на [[Англійская мова|англійскую]] і [[Італьянская мова|італьянскую]] мовы. Іншай працай Я. Снядэцкага была біяграфія астранома Віленскага ўніверсітэта [[Марцін Пачобут-Адляніцкі|Марціна Пачобут-Адляніцкага]]: «Żywot uczony i publiczny Marcina Odlanickiego Poczobuta. Czytany na publicznem posiedzeniu Imperatorskiego Wileńskiego Uniwersytetu przy zamknięciu rocznego biegu nauk dnia 30. Czerwca R. 1810» (Вільня, 1810).
 
Ян Снядэцкi не пакінуў буйных астранамічных прац. Аднак яго назіраннi былі добра вядомыя тагачасным астраномам, асабліва вызначэнні становішча малых планет. Самай вялікай заслугай Яна Снядэцкага сталася яго нястомная праца па арганізацыі навукі і прыцягненні да яе ўвагі грамадскасці, асабліва ў перыяд працы ў Віленскім універсітэце. Дзякуючы у т.л. і яго працам Віленскі ўніверсітэт выйшаў на еўрапейскі ўзровень навукі ў першыя тры дзесяцігоддзі XIX ст. Вучнямі Яна Снядэцкага былі астраномы Антон Шахін, [[Пётр Славінскі]], [[Міхал Глушневіч]], Вінцэнт Карчэўскі, [[Іосіф Ходзька]].
 
== Ушанаванне памяці ==