Акрэцыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Paganetz (размовы | уклад)
Paganetz (размовы | уклад)
Радок 27:
* Нестацыянарная акрэцыя на [[белы карлік|белыя карлікі]] ў выпадку, калі кампаньёнам з'яўляецца масіўны [[чырвоны гігант]], прыводзіць да ўзнікнення [[карлікавая новая|карлікавых новых]] (зорак тыпу U Gem (UG) і [[Новападобныя зоркі|новападобных]] пераменных зорак.
* Акрэцыя на белыя карлікі, якія маюць моцнае магнітнае поле, накіроўваецца ў раён магнітных палюсоў белага карліка, і [[Цыклатроннае выпраменьванне|цыклатронны]] механізм выпраменьвання акрэцуючай плазмы ў каляпалярных абласцях выклікае моцную палярызацыю выпраменьвання ў бачнай вобласці ([[Паляры, катаклізмічныя пераменныя|паляры]] і [[Прамежкавы паляр|прамежкавыя паляры]]).
* Акрэцыя на белыя карлікі багатага на вадарод рэчыва прыводзіць да яго накаплення на паверхні (якаяякое складаецца пераважна з [[гелій|гелію]]) і разагравання да тэмператур рэакцыі сінтэзу гелію, што, у выпадку развіцця цеплавой няўстойлівасці прыводзіць да выбуху, які назіраецца як успышка [[новая зорка|новай зоркі]].
* Досыць працяглая і інтэнсіўная акрэцыя на масіўны белы карлік прыводзіць да перавышэння яго масай [[Мяжа Чандрасекара|мяжы Чандрасекара]] і [[Гравітацыйны калапс|гравітацыйнаму калапсу]], які назіраецца як успышка [[Звышновая|звышновай]] тыпу Ia.
* Акрэцыя на паверхню [[нейтронная зорка|нейтронных зорак]] з накапленнем на яе паверхні і ўтварэннем выраджанай абалонкі (гл. [[выраджаны газ]]), багатай на вадарод і гелій, прыводзіць да выбуховага тэрмаядзернага сінтэзу. Такія аб'екты назіраюцца як ўспышкі рэнтгенаўскіх крыніц з перыядам ад некалькіх гадзін да некалькіх дзён ([[барстар]]ы).