Памер старонкі: 18 476

Вітаем

  Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
  Што зрабіць?
  Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
  Зрабілі памылку?

---Хамелка/ разм. 14:47, 10 чэрвеня 2012 (UTC)

Просьба

правіць

Калі ласка, праглядайце свае артыкулы перад публікацыяй, бо шмат недахопаў у машынным перакладзе. Калі маеце пэўныя праблемы, звяртайцеся па дапамогу да дасведчаных карыстальнікаў Вікіпедыі ці адміністратараў. Дзякуй за ўвагу. --LexArt (размовы) 21:53, 29 верасня 2012 (UTC)

Паглядзіце, калі ласка, артыкул, бо месцамі Ваш тэкст зусім не зразумелы, напр. "параметр шыфру, вызначаючы выбоа дакладная пераўтварэння дадзенага тэкста". --Максім Л. (размовы) 19:50, 14 кастрычніка 2012 (UTC)

Калі ласка, вычытвайце свае тэксты цалкам, заўсёды. Буду папросту адкочваць наступным разам. --Максім Л. (размовы) 12:28, 15 кастрычніка 2012 (UTC)
Таксама, калі ласка, звярніце ўвагу, што кірылічнае "і" і лацінскае "i" гэта розныя літары. --Максім Л. (размовы) 07:58, 25 кастрычніка 2012 (UTC)
Нада ж... Я "і" ў Ubuntu ужываю як украінскую праз 3rd-level
Можа, дапаможа азнаямленне з Вікіпедыя:Беларуская раскладка клавіятуры. Праўда лічу, бан за памылкі -- крайні сродак, але буду вымушаны. У нас няма каму выпраўляць памылкі, падумайце пра гэта. --Максім Л. (размовы) 11:53, 31 кастрычніка 2012 (UTC)
прыношу прабачэннi за ўсе дапушчаныя арфаграфiчныя памылкi. сказваецца недахоп практыкi.

Біялогія, Біярухавікі і г.д. --Максім Л. (размовы) 13:00, 13 красавіка 2013 (UTC)

дадатны/пазітыўны

правіць

Электрычны зарад, як і рэчаісныя лікі, бывае дадатны і адмоўны. Словы "пазітыўны" і "негатыўны" з'яўляюцца ацэначнымі. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 04:14, 20 снежня 2013 (FET)

для навуковый тэрміналогіі мне больш імпануе той варыянт, які бліжэй да латыні, як нейтральна акрэслены

На ўсякі выпадак, слова "станоўчы" таксама ацэначнае. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 04:18, 20 снежня 2013 (FET)

Дадзеныя/даныя

правіць

Паважаны спадар Paganetz, калі ласка, растлумачце ваш пункт гледжання адносна перакладу руск.: Данные / англ.: Data --Swen1221 (размовы) 01:44, 6 чэрвеня 2014 (FET)

руск.: Данные - калька за нагламоўнага англ.: Data. На мой погляд ужыванне слова "дадзеныя" не надта карэктна, бо падобна до прыназоўніка "дадзены" (нешта некаму кімсці дадзена ?) і можы выклікать блытаніну. Пашырэнне спісу амонімаў не вядзя да паляпшэння выразнасці мовы. Лепш увогуле карыстацца тэрмінам "звесткі", альбо больш абстрактным "інфармацыя".

Памылкі ў артыкулах

правіць

Прывітанне, пане Paganetz. На жаль, Вашы праўкі ў артыкуле "Гісторыя тэорыі імавернасцей" прыйшлося адкаціць, бо Вы ўнеслі значна больш памылак, чым выправілі. Калі ласка, не крыўдзьцеся за адкат. Я ўважліва праглядзеў Вашы змены і ўсе мае апіскі, якія Вы заўважылі, я выправіў.

Цяпер канкрэтна і па пунктах:

  • косткі / косці: вось што кажа тлумач. слоўнік пра косць і пра костку. Кажучы простымі словамі, косткі - гэта тое, што грызуць сабакі. А кубікі называюцца касцямі.
    • Тут яшчэ адна заўвага: Вы замест слова "косці" панаставілі "касткі" :))) Разумею, гэта простая няўважлівасць, але ўсё ж.
  • слова "сапернік" пішацца праз "а", а не праз "у": [1]
  • няправільныя формы дзеясловаў ("разгледзІў", а трэба "разгледзЕў") [2]
  • шматлікія памылкі ў тэрміналогіі (найперш, блытаніна з паняццямі "граніца" і "мяжа")
    У строгім матэматычным сэнсе, "граніца" і "мяжа" - паняцці блізкія, але прынцыпова розныя:
    "мяжа некаторага мноства M" - гэта мноства пунктаў з M, у любым наваколлі якіх ляжаць пункты, якія не належаць мноству M.
    "граніца" (функцыі, паслядоўнасці) - гэта велічыня (ці значэнне), да якога імкнецца функцыя (альбо паслядоўнасць) пры імкненні аргумента да пэўнага значэння.
    А ў адным месцы Вы замянілі слова "гранічны" на "памежны" і тым самым сказілі ўвесь сэнс.
  • іменна / менавіта: слова "менавіта" хоць і даўняе, але ўсё ж запазычанне (гл. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы, т. 7, с. 15). Слова ж "іменна" ўваходзіць у гняздо слоў, аднакарэнных з "імем". Акрамя таго, слова "іменна" мае празрыстую этымалогію.
  • прыназоўнік "к" (каму-н., чаму-н.): паглядзіце пра яго ў гэтым слоўніку. Гэта нармальны прыназоўнік, які ў некаторых выпадках перадае свае адмысловыя адценні сэнсу. Не трэба яго выкасоўваць.

Каб не быць галаслоўным, даю Вам спасылкі на слоўнікі:

Калі будуць пытанні, звяртайцеся. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:09, 18 чэрвеня 2014 (FET)

Арфаграфія

правіць
Калі ласка, перачытвайце ўважліва, прі што пішаце ў артыкулах. Пераправярайце назвы. --Rymchonak (размовы) 18:47, 21 верасня 2014 (FET)

Японска-беларуская практычная транскрыпцыя

правіць

Вітаю. Вядома, удакладненні транскрыпцыі ў артыкулах японскай тэматыкі трэба рабіць, але на гэта трэба крыніцы і хоць якія агульныя прынцыпы. А менавіта гэтага на жаль і няма, бачу такія праўкі, што з тэарэтычна слушнага напісання робяць тэарэтычна няслушнае -- як то з'яўленне двух "о" у словах, чаго ў беларускай арфаграфіі практычна быць не можа. Мабыць варта было б у нашай Вікіпедыі стварыць артыкул Японска-беларуская практычная транскрыпцыя, заснаваны на крыніцах і там абмеркаваць усе моманты, магчыма спрэчныя, як думаеце? Каб ужо ім кіравацца пазней ва ўсіх астатніх артыкулах. --Максім Л. (размовы) 11:08, 5 лютага 2015 (MSK)Адказаць

Зноў жа, Хондо -- так не можа быць па-беларуску запісана. Зразумела, што ў японская няма націску, а танізацыя, але ў беларускай націск ёсць і "о" толькі пад націскам, а астатнія японскія "о" толькі як "а". --Максім Л. (размовы) 14:21, 9 лютага 2015 (MSK)Адказаць
І зноў, "Такэмото" не можа быць на беларускім пісьме, толькі "Такэмато́" або "Такэмо́та". Наконт Сэтцу/Сэцу, калі карыстацца сістэмай Хёпберна, то Сэтцу без варыянтаў, калі нейкай іншай сістэмай, то трэба вызначыцца якой, а не моўчкі перапраўляць туды-сюды. --Максім Л. (размовы) 14:50, 16 лютага 2015 (MSK)Адказаць
Пра Такэмато і Сэтцу ўжо пісаў вышэй чаму так, калі Вы не згодны, то напішыце свае аргументы, але не вайною правак займайцеся. --Максім Л. (размовы) 11:57, 17 лютага 2015 (MSK)Адказаць
Setsu - хэта по Хёпберну, але ж гэтая транскрыпцыя ужываецца для англійскай мовы для перадачы склада "цу". Лічу, што "тсу", "тцу" - рэжым "надмозга". Наконт "о" пад націскам. Нічога не маю супраць гэтага правіла ў для беларускіх слоў. Але фактычная забарона на літару "о" для перадачы запазычыных слоў, ўласных імён - правіла шкоднае і фундаментальна неправільнае. Мова прызначана ў першую чаргу перадаваць інфармацыю, а не скажаць яе.
Settsu. Сістэма Хёпберна то для англійскай, але ўласна для беларускай нічога няма (апублікаванага) і тыя з бел.філолагаў (а менавіта Саўка, Кошчанка) хто гэтым пытанне займаецца раяць карыстацца ёю. Урэшце, нейкая сістэма неабходна, Вы б якую прапанавалі замест Хёпберна, каб ёю маглі карыстацца тыя, хто ні іерогліфаў, ні японскай не ведае? Наконт "о" пад націскам, паводле актуальных правілаў гэтаму падпарадкоўваюцца ўсе словы, не толькі ўласна беларускія. Мы не можам правілы выдумляць, калі яшчэ з выбарам сістэмы транскрыпцыі гэта магчыма, бо няма афіцыйна ад рэгулятара мовы ўсталяванай, то з націскам ніякага выбару няма. --Максім Л. (размовы) 21:44, 17 лютага 2015 (MSK)Адказаць
Было б шыкарна (і правільна), толькі іменна для артыкула ў белВП такіх крыніц можа быць і замала (хоць, гледзячы на то, што ў нас многае амаль зусім без іх, то стала б). А вось "унутраныя" правілы акрэсліць канечна варта. Ryčard Humel (размовы) 19:13, 9 снежня 2022 (+03)Адказаць

Папярэджанне

правіць

Не варта правіць артыкулы, на якіх ёсць шаблон {{пішу}}. --Artificial123 (размовы) 22:41, 25 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць

Перадача на бел. мову і кірыдзі

правіць

Прывітанне, пане Paganetz. Калі ласка, не змешвайце "кірыдзі" і беларускія варыянты назваў. Кірыдзі максімальна захоўвае гучанне японскага слова, а беларускі варыянт - гэта толькі прыбліжэнне, падпарадкаванае законам бел. мовы (у тым ліку і аканню). Зразумела, што аканне скажае гучанне японскіх слоў, але такія правілы. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 21:31, 25 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

калі правілы працуюць у рэжыме сапсаванага тэлефона, яны ператвараюцца у абузу.

Анлайн/онлайн

правіць

Вітаю, шаноўны Паганец!

Адкажыце, калі ласка, на якой падставе Вамі былі зроблены пераносы артыкула "анлайн" у "онлайн" і адпаведных артыкулаў (маю ў тым ліку на ўвазе і выпраўленне арфаграфіі)? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:39, 30 кастрычніка 2015 (MSK)Адказаць

Невядома, якімі правіламі Вы карыстаецеся. Прашу ўтрымацца ад правак ВА, яны павінны быць вычытаныя. --Artificial123 (размовы) 11:16, 12 лістапада 2015 (MSK)Адказаць

Суперзлыдзень

правіць

Вітаю, шаноўны спадар Паганец. Ці маеце Вы крыніцу, згодна з якой правільна менавіта «суперзлыдзень». Бо трэба вызначыцца дакладна, якое слова мы будзем выкарыстоўваць. --Kalinowski (размовы) 17:10, 23 лістапада 2015 (MSK)Адказаць