Архікафедральны касцёл Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
Няма тлумачэння праўкі
Радок 66:
[[Выява:Minsk cathedral.jpg|left|thumb|Інтэр'ер]]
[[Файл:Mińsk Katedra.PNG|thumb|Інскрыпцыя біскупа [[Якуб Дадэрка|Якуба Дадэркі]] ў капліцы Св. Феліцыяна]]
Унутры базіліка мае трохчасткавае прасторавае [[Чляненне, архітэктура‎|чляненне]] сістэмай апорных [[слуп]]оў, міжнефавых і папярочных [[падпружныя аркі|падпружных арак]], што падтрымліваюць цыліндрычныя скляпенні з [[распалубка]]мі. Адметнасць інтэр'ера святыні надае незвычайны малюнак [[антаблемент]]а, што апярэзвае цэнтральны [[неф]]. Яго верхняя карнізная цяга не строга гарызантальная (як звычайна), а «разарваная»: лініі архітэктурных профіляў нібыта сцякаюць уніз і закручваюцца ў маленькія [[Валюта, архітэктура|валюты]]. Такі незвычайны творчы прыём надае мастацкаму абліччу інтэр'ера ўсхваляванасць і экстатычнасць. Гэта сведчыць пра высокі ўзровень разумення эстэтыкі барока. Міжнефавыя [[аркады]] раскрапаваны [[пілястра]]мі [[карынфскі ордар|карынфскага ордара]], якія аздаблялі ўмацаваныя на кансолях дынамічныя рухавыя скульптуры [[12 апосталаў]]. [[Фрэска]]выя роспісы святыні маюць некалькі пластоў рознага часу, таму існуе складанасць іх аднаўлення<ref name="святыні">Каталіцкія святыні. Мінск, Про Хрысто, 2003</ref>.
 
{{зноскі}}