Вацлаў Іваноўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Спасылка
Радок 20:
| прэзідэнт_2 =
| дата нараджэння = [[25 мая]] [[1880]]
| месца нараджэння =[[ВёскаСядзібна-паркавы Лябёдкакомплекс Іваноўскіх, Галавічполе|Лябёдка]], [[Лідскі павет]], [[Віленская губерня]], [[Расійская імперыя]]
| дата смерці = [[7 снежня]] [[1943]]
| месца смерці = <br />[[Мінск]], [[Генеральная акруга Беларусь]], [[Рэйхскамісарыят Остланд]], [[Трэці Рэйх]]
Радок 33:
| каментар =
}}
'''Вацлаў Леанардавіч Іваноўскі''' ({{ДН|25|5|1880|7|6}}, фальв. [[Сядзібна-паркавы комплекс Іваноўскіх, Галавічполе|Лябёдка]], зараз у межах в. [[Галавічполе]], [[Шчучынскі раён]] — {{ДС|7|12|1943}}, [[Менск]]; Псеўданімы: ''Вацюк Тройца, Браты Далецкія'') — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, доктар тэхнічных навук.
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Вацлаў Іваноўскі нарадзіўся ў сям'і [[Леанард Іваноўскі|Леанарда Іваноўскага]], уладальніка фальварку [[Сядзібна-паркавы комплекс Іваноўскіх, Галавічполе|Лябёдка]] Лідскага павета [[Віленская губерня|Віленскай губерні]]. Скончыў у [[1904]] [[Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны тэхналагічны інстытут|Санкт-Пецярбургскі тэхналагічны інстытут]]. З 1904 па [[1913]] займаўся навуковай і выкладчыцкай работай у [[Санкт-Пецярбург]]у. Заснавальнік [[Беларуская рэвалюцыйная партыя|Беларускай рэвалюцыйнай партыі]] ([[1902]]). Пасля яе расколу ў [[1903]] ўзначаліў [[Круг беларускай народнай прасветы і культуры]]. Займаўся выдавецкай дзейнасцю, зрабіў апрацоўку [[Беларускі лемантар, або першая навука чытання|першага буквара]] сучаснай беларускай мовы. У 1904-05 член ЦК [[БСГ|Беларускай сацыялістычнай грамады]] (БСГ). Адыграў важную ролю ў арганізацыі прапагандыскай работы БСГ, заснаванні партыйнай друкарні ў [[Мінск]]у і [[Грамада, выдавецтва|выдавецтва «Грамада»]] ў Пецярбургу. На пачатку [[1906]] ўзначаліў створанае ім у Пецярбургу першае беларускае выдавецтва — суполку «[[Загляне сонца і ў наша аконца]]». Адначасова супрацоўнічаў з газетай «[[Наша доля]]» і «[[Наша ніва (1906)|Наша ніва]]» (псеўданім Вацюк Тройца).
 
У [[1913]]—[[1915]] Вацлаў Іваноўскі жыў у [[горад Вільня|Вільні]], працаваў у [[Віленскае таварыства сельскай гаспадаркі|Віленскім таварыстве сельскай гаспадаркі]], кіраваў [[Беларускае выдавецкае таварыства|Беларускім выдавецкім таварыствам]], садзейнічаў заснаванню беларускай кнігарні [[Вацлаў Ластоўскі|В.Ластоўскага]]. Уваходзіў у кола тых дзеячоў беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху, якія ўключыліся ў склад [[краёўцы|ліберальна-дэмакратычнай плыні руху краёўцаў]]<ref>''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй... С. 283.</ref>.