Беларускі алфавіт: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
JAnDbot (размовы | уклад)
др [Wp/be]-спасылкі
Радок 1:
'''БЕЛАРУСКІ АЛФАВІТ''', алфавіт беларускай мовы, аснаваны на кірылаўскім пісьме, паходзіць ад алфавіту старой царкоўнаславянскай мовы. Існуе ў сучасным выглядзе з 1922 (фармальна, прапанаваны ў 1918, гл. [[#Гісторыя|гісторыю развіцця]]).
 
Гл. таксама: [[Wp/be/Беларускі лацінскі алфавіт|Беларускі лацінскі алфавіт]], [[Wp/be/Беларускі арабскі алфавіт|Беларускі арабскі алфавіт]].
 
== Выклад ==
Радок 50:
 
'''Заўвагі'''
* Дадаткова, «’» (U+2019 знак [[Wp/be/Апастроф|апастроф]]у, нефарм. "верхняе 9") ужываецца дзеля азначэння адсутнасці [[Wp/be/Палаталізацыя|палаталізацыі]]. Ён не з'яўляецца літарай і не ўлічваецца пры, напр., парадкаванні. У друку перад 2-й сусв. вайной ужываўся апастроф у форме «‘» (U+2018, нефарм. "верхняе 6"). У практычным камп. ужытку ён часта замяняецца на «'» (U+0027 <small>APOSTROPHE SIGN</small>).
* Спалучэнні літары «д» з літарамі «ж» або «з» могуць азначаць або ''два асобныя гукі'' (напр., у пэўных камбінацыях прыстаўкі-кораню: «па'''д-з'''емны», «а'''д-ж'''ыць») або ''беларускія афрыкаты'' «дж» і «дз» (напр., «па'''дз'''ея», «'''дж'''ала»).
* У некаторых выявах алфавіту, ''беларускія [[Wp/be/Афрыкаты|афрыкаты]]'', азначаныя дыграфамі «дж» і «дз», улучаюцца ў круглых дужках пасля літары «д», дзеля падкрэслівання іх асаблівага статусу, напрыклад, такім чынам: «... Дд (ДЖдж ДЗдз) Ее ...».
* Літара «ґ» (<small>(Cyrillic) GHE WITH UPTURN</small>) ніколі не належала да аніводнай ''стандартнай'' кадыфікацыі беларускага алфавіту. <!-- See also [[Wp/be/Ge with upturn|Ge with upturn]].-->
 
==Гісторыя==
 
Алфавіт сярэднявечнай [[Wp/be/Кірылаўскае пісьмо|кірыліцы]] (11 ст.) складаўся з 43 літар. У час развіцця беларускай мовы і алфавіту 15 літар былі вынятыя (апошнія 4 - усерасійскай рэформай правапісу 1918). Яшчэ 4 новыя літары былі дададзены, даючы, такім чынам, сучасны выклад з 32 літар.
 
Новымі літарамі былі:
Радок 63:
* Літара «й» (<small>(CYRILLIC) SHORT I</small>) развілася з «и» (<small>(CYRILLIC) I</small>), спалучанай з дыякрытычным знакам, у кан. 16 ст. (параўн. у рускім алфавіце з 1735).
* Літара «ё» (<small>(CYRILLIC) IO</small>) узята з рускага алфавіту ў сяр. 19 ст. (параўн. у рускім алфавіце з 1797).
* Літара «ў» (<small>(CYRILLIC) SHORT U</small>) была прапанавана рускім лінгвістам [[Wp/be/П. А. Бяссонаў|П. А. Бяссонавым]] у 1870.
 
У сучаснай форме, беларускі алфавіт ''фармальна'' існуе з моманту афіцыйнага прыняцця граматыкі [[Wp/be/Браніслаў Тарашкевіч|Б. Тарашкевіча]] для выкарыстання ў савецкай школьнай сістэме (1922; іначай, з моманту выдання самой граматыкі (1918))<!-- reference? -->. Перад гэтым выкарыстоўваліся некалькі неафіцыйных варыянтаў алфавіту на базе тагач. рускага, з дробнымі ўзаемнымі адрозненнямі.
 
У 1920-х, асабліва на [[Wp/be/Беларуская Акадэмічная Канферэнцыя (1926)|Беларускай Акадэмічнай Канферэнцыі (1926)]], прапаноўваліся разнастайныя змяненні ў алфавіце. Найбольш абмяркоўваліся замена «й» на «ј» (<small>(CYRILLIC) JE</small>), і/або замена «е», «ё», «ю», «я» на «је» (або «јє»), «јо», «ју», «ја» (на падабенства сербскага правапісу), адпаведна, і/або замена «ы» на «и» (на падабенства ўкраінскага правапісу), і/або ўвядзенне літары «ґ» і/або ўвядзенне спецыяльных графем ці лігатур для афрыкатных «дж», «дз» і інш. Час ад часу пэўную ўвагу атрымлівалі прапановы ўвядзення лацінскага пісьма (напр., прапанова [[Wp/be/Зміцер Жылуновіч|Жылуновіча]] на [[Wp/be/Беларуская Акадэмічная Канферэнцыя (1926)|Беларускай Акадэмічнай Канферэнцыі (1926)]]). Аднак, нішто з гэтага не было ажыццёўлена.
 
Вядомы беларускі лінгвіст [[Wp/be/Ян Станкевіч|Ян Станкевіч]] у сваіх пазнейшых працах прапанаваў цалкам іншы выклад алфавіту (гл. таксама: [[Wp/be/Беларускі лацінскі алфавіт|Беларускі лацінскі алфавіт]]<!--, Г з хвосцікам-->):
 
{| border=0