Кірыла Тураўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др Праўкі аўтарства 37.212.216.192 (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства Maksim L.
Радок 29:
 
== Звесткі пра жыццё і дзейнасць ==
Звестак пра яго жыццё няшмат. Падрабязнасці жыцця, такія, як дакладныя датырпруормерцідаты нараджэння і смерці, свецкае імя і г.д., невядомыя; непасрэдныя дакументальныя звесткі абмяжоўваюцца «Жыціем» і адзінай [[летапіс]]най згадкай ([[Іпацьеўскі летапіс]], 1169). Магчыма, паходзіў з арыстакратычнай сям'і, а яго бацька служыў Святаполку II. У рукапісных пралогах захавалася яго «Жыціе». У ёй гаворыцца: «Гэты шчасны Кірыла нарадзіўся ў горадзе Тураве. Сын заможных бацькоў ён не любіў багацця і тленнай славы гэтага свету, але добра напрактыкаваўся ў Святых Пісаннях». Атрымаў добрае хатняе выхаванне, пазней спасціг вышэйшыя навукі і мастацтвы ад грэчаскіх настаўнікаў. Па-майстэрску валодаў народнай вобразнай і стараславянскай мовамі, глыбока ведаў візантыйскую культуру, асабліва паэзію і красамоўства. Рана стаў паслушнікам аднаго з манастыроў. Кірыла Тураўскі быў першым на Русі «стоўпнікам».
 
Адзначаецца добрая адукаванасць Кірыла, асабліва ў [[Багаслоўе|багаслоўі]]; ведаў мовы, у т.л. [[Грэчаская мова|грэчаскую]]. Быў пастрыжаны ў манахі, магчыма, Нікольскага манастыра Турава (магчыма, у канцы 1120-х—пач. 1130-х гг.). Відаць, быў узведзены ў [[ігумен]]скі сан тамсама (не раней за 1140—1143), быў ігуменам да ~1148. Пасля пастаўлення на Рускую мітраполію Клімента Смаляціча (1147) і пачатку ўціску з боку «самастойнікаў» у бок «грэкафілаў», Кірыл, як прыхільнік апошніх, з канца [[1147]] — пач. 1148 або быў зняволены ў [[манастыр]]ы, або прыняў подзвіг [[стоўпніцтва]], якое, аднак, мела, відаць, выгляд самазачынення ''ў'' келлі (т.ч., ''у'' «стаўпе» (або вежы), а не ''на'' «стаўпе»). У гэты час займаўся каментаваннем [[Біблія|Святога Пісання]], і, відаць, паводле Антыяхійскай школы [[экзегетыка|экзегетыкі]] (праца не захавалася). Пасля змянення палітычнай сітуацыі на карысць «візантыністаў» Кірыла быў пастаўлены на [[Тураўскае епіскапства]] тураўскім князем Юр'ем (відаць, каля 1159—1161, у час небыцця [[мітрапаліт]]а на Русі, што, аднак, было пэўным парушэннем [[Кананічнае права|кананічнасці]]). Актыўна ўдзельнічаў у палеміцы 2-й пал. 12 ст. вакол царкоўнага ўладкавання на землях Русі. Магчыма, што каля [[1177]] быў пазбаўлены пасады епіскапа, і, відаць, прымусова.