Тураўскае княства: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др стыль скарач.
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 6:
пасля смерці Усевалада князь Вячаслаў вярнуў у склад Тураўскай дзяржавы адабраныя раней гарады. Больш за тое, ён нават захапіў Уладзімір-Валынскі. За гэта Кіеў неадкладна ўчыніў расправу над Туравам, пасад якога заняў сын кіеўскага князя Яраслаў Ізяславіч.
 
Пасля Вячаслава Уладзіміравіча тураўскія князі часта мяняліся. Калі ўладзіміра-суздальскі князь Юры Даўгарукі займаў кіеўскі стол, ён аддаваў Тураў сваім сынам Андрэю і Барысу. Адсутнасць свайго сталага княскага роду была не на карысць Тураўшчыне. У прыватнасці, з гэтай прычыны Тураўская зямля і далей страчвала свае тэрыторыі. Прыкладам, у 1115 годзе [[Мазыр]] перайшоў у склад Кіеўшчыны, Берасце ж падпарадкавалі галіцка-валынскія князі.
 
Нарэшце ў [[1158]] тураўскі пасад самастойна заняў [[Юры Яраславіч]]. Кіеў неадкладна запатрабаваў ад яго пакоры, і калі князь не паслухаўся, - рушыў на расправу. Да Турава прыйшла кааліцыя, у якой апрача кіеўскіх былі смаленскія, галіцкая, луцкая і полацкая дружыны. Дзесяць тыдняў доўжылася аблога, пад час якой абаронцы не толькі добра бараніліся на гарадскіх сценах, але нават рабілі вылазкі. А калі ў кааліцыйным войску пачаўся паморак коняў, яно мусіла зняць аблогу і сысці. Другі па важнасці горад Тураўскай зямлі [[Пінск]] таксама здолеў адбіцца.
 
Абараніўшы свайго князя, Тураў заваяваў незалежнасць. Юры Яраславіч стаў першым князем мясцовай, тураўскай дынастыі. Калі ў [[1162]] пасля нападу хаўруснікаў Кіева і сутычкі, з якой тураўцы зноў выйшлі пераможцамі, Кіеў падпісаў з Туравам пагадненне аб міры, самастойнасць Турава атрымала афіцыйнае прызнанне.
Радок 17:
 
[[Катэгорыя:Былыя краіны]]
[[Катэгорыя:Княствы Русі]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Беларусі]]