Тураўскае княства: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
+
Радок 8:
Пасля Вячаслава Уладзіміравіча тураўскія князі часта мяняліся. Калі ўладзіміра-суздальскі князь Юры Даўгарукі займаў кіеўскі стол, ён аддаваў Тураў сваім сынам Андрэю і Барысу. Адсутнасць свайго сталага княскага роду была не на карысць Тураўшчыне. У прыватнасці, з гэтай прычыны Тураўская зямля і далей страчвала свае тэрыторыі. Прыкладам, у 1115 годзе [[Мазыр]] перайшоў у склад Кіеўшчыны, Берасце ж падпарадкавалі галіцка-валынскія князі.
 
Нарэшце ў [[1158]] тураўскі пасад самастойна заняў [[ЮрыЮрый Яраславіч]]. Кіеў неадкладна запатрабаваў ад яго пакоры, і калі князь не паслухаўся, - рушыў на расправу. Да Турава прыйшла кааліцыя, у якой апрача кіеўскіх былі смаленскія, галіцкая, луцкая і полацкая дружыны. Дзесяць тыдняў доўжылася аблога, пад час якой абаронцы не толькі добра бараніліся на гарадскіх сценах, але нават рабілі вылазкі. А калі ў кааліцыйным войску пачаўся паморак коняў, яно мусіла зняць аблогу і сысці. Другі па важнасці горад Тураўскай зямлі [[Пінск]] таксама здолеў адбіцца.
 
Абараніўшы свайго князя, Тураў заваяваў незалежнасць. Юры Яраславіч стаў першым князем мясцовай, тураўскай дынастыі. Калі ў [[1162]] пасля нападу хаўруснікаў Кіева і сутычкі, з якой тураўцы зноў выйшлі пераможцамі, Кіеў падпісаў з Туравам пагадненне аб міры, самастойнасць Турава атрымала афіцыйнае прызнанне.
 
У другой палове ХІІ ст. Тураўская зямля перажыла працэс драблення. Сыны Юрыя Святаслававіча падзялілі яе на некалькі ўдзелаў, сярод якіх асаблівае значэнне стаў набываць Пінск. З 1180-х гг. вылучылася асобная дынастыя пінскіх князёў.
 
На пачатку ХІІІ ст. турава-пінскія князі знаходзіліся ў залежнасці ад галіцка-валынскіх. Вядома, што каб вызваліцца ад гэтай залежнасці яны ішлі на саюз з Літвою. Але летапісных звестак пра турава-пінскія землі гэтага часу вельмі мала.
 
Пры князі [[Гедымін]]е Тураўская зямля увайшла ў склад [[ВКЛ|Вялікага княства Літоўскага]].
Радок 17 ⟶ 21:
Сагановіч Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. Мн., 2001.
* Ермаловіч М. І. Старажытная Беларусь. Полацкі і Навагародскі перыяд. Мн., 1990.
 
{{пачатак артыкулу}}
 
[[Катэгорыя:Былыя краіны]]